Лукашэнка раскрытыкаваў суседнія краіны ЕС за нежаданне купляць у Беларусі дровы Нават “у цяперашняй няпростай сітуацыі” трэба “імкнуцца выбудоўваць з заходнімі суседзямі дзелавыя сувязі і супрацоўніцтва”, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскі раён. “Трэба з суседзямі нам супрацоўнічаць. І з палякамі, і з літоўцамі, латышамі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У гэтай сітуацыі, калі ў Еўропе з прадуктамі харчавання бяда ў сувязі з гэтай засухай, трэба паціху з імі супрацоўнічаць. Суседзі ёсць суседзі”. Паводле слоў прамоўцы, ёсць патэнцыял у гандлі з суседнімі краінамі ЕС прадукцыяй дрэваапрацоўкі, якая ў іх нібыта “цяпер у дэфіцыце”. “Мяне здзіўляюць наогул палякі. Дровы ў Польшчы, ды і ў Літве, ва ўсіх суседзяў дровы падаражэлі. Ну вазьміце дровы, пелеты і іншае па прымальным кошце. Упіраюцца“, — сказаў Лукашэнка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Лукашэнкі