Суд у РФ пакінуў пад вартай беларуса, які абвінавачваецца ў замаху на забойства расійскага вайскоўца Грамадзянін Беларусі Андрэй Сакалоўскі-Станкевіч, які абвінавачваецца ў спробе забойства аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны РФ у Ханты-Мансійску, застанецца пад арыштам, вырашыў, як перадае ТАСС, апеляцыйны ваенны суд. Паводле звестак следства, “арганізаванае спецслужбамі Украіны” забойства вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны планавалася здзейсніць у красавіку 2025 года ў Ханты-Мансійску. Бомбу, як заяўляецца, абвінавачаныя збіралі ў здымнай кватэры. 12 красавіка 2025 года там здарылася дэтанацыя. Былі разбураныя дзве кватэры, траўмавана некалькі чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Следчы камітэт РФ