У Ельскім раёне мужчына атрымаў смяротныя траўмы падчас працы на мотаблоку Падчас апрацоўкі зямельнага ўчастка “мотаблок з падлучанымі да яго металічнымі лопасцямі забуксаваў”, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. “Вясковец, не заглушыўшы тэхніку, паспрабаваў выправіць сітуацыю. У выніку ў фразу мотаблока зацягнула калашыну яго штаноў, а ногі заціснула ў дысках”. Мужчыну дэблакавалі супрацоўнікі МНС, пасля чаго шпіталізавалі. Там ён памёр. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДКСЭ