За шэсць дзён у міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў Каля 100 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведаміла прэс-служба МУС. Таксама зарэгістравана два злачынствы з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, заблакаваная “магчымасць плацяжоў на адрас 8 замежных плацежных рэквізітаў”. Прыпыненыя расходныя аперацыі па 48 рахунках. Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 5 па 11 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, затрымана 12 кур’ераў, у іх канфіскавана больш за 200 тыс. рублёў. ☝️Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх з злачынстваў і дасягнула 33,4%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МУС