16-гадовы закладчык асуджаны ў Бабруйску на 8 гадоў зняволення Былы навучэнец каледжа будзе адбываць пакаранне ў выхаваўчай калоніі, паведамляе Генпракуратура. Падлетак прызнаны вінаватым у "незаконным абароце наркатычных сродкаў". Ён рабіў схованкі з псіхатропнымі рэчывамі "на тэрыторыі Бабруйска, Аршанскага і Бабруйскага раёнаў, пакуль у сярэдзіне чэрвеня 2026 года яго не затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў", — гаворыцца ў паведамленні. У судзе фігурант цалкам прызнаў віну, паведаміў, што хацеў “не толькі зарабіць грошы на матацыкл і іншыя патрэбы, але і мець забароненыя рэчывы для асабістага спажывання”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) "Позірк"