ЕАБР прагназуе інфляцыю ў Беларусі па выніках года на ўзроўні каля 5% Асноўны ўнёсак у рост інфляцыі ў Беларусі па выніках верасня ўнеслі нехарчовыя тавары, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця. Канстатуецца, што рост цэн у гэтым сегменце паскорыўся да 3,7% у гадавым вымярэнні. “Яшчэ адным фактарам сталі паслугі, якія падаражэлі на 9% пасля 8,7% у жніўні. На гэтым фоне прагназуем інфляцыю каля 5% па выніках года”, — адзначаюць эксперты. ☝️Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта — планавых) параметраў развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%. На бягучы год інфляцыя запланаваная на ўзроўні да 7%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) daliz.finance