Лукашэнка спадзяецца пераадолець “штучна створаную негатыўную кан’юнктуру” ў адносінах з Іспаніяй У гэтым дапамогуць “паважлівае стаўленне адзін да аднаго” і “падабенства традыцыйных каштоўнасцяў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы народ Іспаніі з Днём іспанскай нацыі. Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "пазітыўны досвед узаемадзеяння паміж краінамі" паслужыць “асновай для падтрымкі і пашырэння шматлікіх сяброўскіх, сямейных і дзелавых кантактаў беларусаў і іспанцаў”. ☝️Іспанія, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала Іспанію. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Sasha Pleshco / unsplash.com