Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 7 minutes ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
У Літве за адну ноч перахоплена 9 партый цыгарэт, дастаўленых з Беларусі паветрам
Агулам уначы на 8 кастрычніка спынена кантрабанда 55 тыс. пачкаў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы балтыйскай дзяржавы.
Адзначаецца, што да грузаў былі прымацаваныя GPS-трэкеры.
☝️Паводле звестак памежнай службы, усяго сёлета перахоплена 166 грузаў з тытунёвымі вырабамі, якія перапраўляліся на паветраных шарах з Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ
Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі ў гадавым вылічэнні на 7% — звесткі Нацбанка
Базавая інфляцыя у верасні 2026 года у гадавым вылічэнні склала 4,8%, вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў. На такім самым узроўні яна была ўсё лета.
Пры гэтым рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў мінулым месяцы выраслі на 7%.
👆Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных параметраў развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%. На бягучы год інфляцыя запланавана на ўзроўні да 7%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) pixabay.com
“Гродна Азот” спыніў працу двух цэхаў — паведамляецца пра “планавы рамонт”
Гаворка пра цэхі аміяк-4 і карбамід-4. Як паведаміла адміністрацыя ААТ “Гродна Азот”, гэта зроблена “для правядзення планавага прыпыначнага рамонту абсталявання і рэканструкцыі”.
"Пры правядзенні прыпынення цэха аміяк-4 з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы", — папярэджваюць жыхароў горада ў паведамленні.
Заводскае выданне “Гродзенскі хімік” рэгулярна паведамляе аб падобных работах на прадпрыемстве са спальваннем утылізацыйных рэчываў у факельнай устаноўцы. У гэты час над заводам можна бачыць адкрытае полымя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (архіўнае) “Гродзенскі хімік”
Каардынацыйная рада выступіла за “неадкладную адмену” смяротнага пакарання ў Беларусі
У рэзалюцыі, якую падтрымалі 52 дэлегаты, адзначаецца, што смяротнае пакаранне парушае права на жыццё і “прынцып недатыкальнасці чалавечай годнасці“, а таксама робіць наступствы судовай памылкі “фатальнымі і незваротнымі“.
Асобна ў рэзалюцыі звяртаецца ўвага на змены беларускага заканадаўства ў 2022 і 2023 гадах, якія пашырылі сферу прымянення смяротнага пакарання. Гаворка пра злачынствы, звязаныя з “замахам на ўчыненне акту тэрарызму“ і “дзяржаўнай здрадай”.
“Ва ўмовах татальнага палітычна матываванага пераследу і поўнага знішчэння незалежнага суда гэтыя нормы могуць быць выкарыстаныя супраць палітычных апанентаў рэжыму“, — гаворыцца ў дакуменце.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 КР
Дзяржслужба занятасці спыніла публікацыю звестак пра колькасць вакансій для замежнікаў
Зараз на сайце службы даступны пералік вакансій, аднак іх агульная колькасць не ўказана.
Раней “Позірк” рэгулярна паведамляў колькасць такіх вакансій. На працягу апошніх месяцаў фіксавалася іх павелічэнне.
На 4 кастрычніка для замежнікаў было адкрыта 16.596 вакансій, 27 верасня — 16.264, 20 верасня — 15.981 , 13 верасня — 15.420, 7 верасня — 14.715, 23 жніўня — 14.576, 16 жніўня — 13.912, 31 ліпеня — 4.344.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Aaron Lefler / unsplash.com
Спажывецкія цэны ў верасні выраслі на 0,5%, з пачатку года — на 3,6%
У гадавым вымярэнні (да верасня 2025-га) цэны сталі вышэйшыя на 4,6%: на харчовыя тавары — на 2,8%, нехарчовыя — на 3,7%, паслугі — на 9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных параметраў развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%. На бягучы год інфляцыя запланаваная на ўзроўні да 7%.
👆Стрымліванне цэн і інфляцыі “ў запланаваным калідоры” застаецца за ўрадам, заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) daliz.finance
МУС паведаміла пра затрыманне двух наркакур’ераў, адзін з іх даставіў рэчыва з “суседняй краіны”
Паводле інфармацыі ведамства, 26-гадовы замежны грамадзянін затрыманы ў Гомельскай вобласці пры сілавой падтрымцы байцоў унутраных войскаў МУС. Сцвярджаецца, што мужчына прывёз з “суседняй краіны” партыю наркотыкаў для распаўсюджвання праз закладкі ў Беларусі.
Пазней затрыманы 25-гадовы жыхар Мінска, які таксама працаваў кур’ерам інтэрнэт-крамы. У яго і ў схованках выявілі і канфіскавалі 3 кг мефедрону.
☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
edited
У студзені — жніўні Беларусь была на перадапошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці
За восем месяцаў вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе павялічылася ў гадавым вымярэнні на 0,3%, вынікае са звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Рост зафіксаваны ў Кыргызстане — на 8,8%, Арменіі — на 7,4%, Казахстане — на 2,8%, Беларусі — на 0,2%; у Расіі паказчыкі за год не змяніліся.
Прамысловая вытворчасць у Беларусі за згаданы перыяд ў бягучых цэнах склала 146 млрд рублёў, сведчаць даныя Белстата.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС РФ
edited
Лукашэнка раскрытыкаваў Малдову за намер выйсці з СНД, назваўшы такое рашэнне “недальнабачным”
На саміце СНД у Туркменістане палітык заклікаў Кішынёў захаваць магчымасць “для простых грамадзян” не разрываць сувязі з СНД “хоць бы на першапачатковым этапе”, перадаюць дзяржСМІ.
Пры гэтым ён адзначыў “недастатковую працу” ўнутры СНД для ўмацавання эканомік краін-членаў. “У гэтым плане нам трэба сур’ёзна папрацаваць”, — падкрэсліў Лукашэнка.
☝️Малдова выйдзе з СНД 8 красавіка 2027 года. Пасля дэнансацыі адпаведных пагадненняў Кішынёў накіраваў апавяшчэнне ў сакратарыят арганізацыі ў Мінску. Фактычна Малдова перастала браць удзел у дзейнасці арганізацыі ў 2023 годзе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
edited
Вераніка Станкевіч прызначаная прадстаўніком АПК па сацыяльнай палітыцы
“Яе досвед працы з былымі палітвязнямі і разуменне патрэбаў людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, вельмі важныя для гэтай пасады. Сацыяльная палітыка — гэта перш за ўсё пра людзей, пра падтрымку тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў дапамозе”, — заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская, павіншаваўшы Станкевіч з прызначэннем.
Прэс-служба Ціханоўскай дадае, што яе дарадцам па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя прызначаная эксперт па гендарных пытаннях Юлія Міцкевіч, па пытаннях аховы здароўя — урач, акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Вераніка Станкевіч і Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай
edited
Грамадзянін Беларусі абвінавачваецца ў падрыхтоўцы палітычных забойстваў у Літве
Вадзім Дубойскі ўваходзіць у лік шасці абвінавачаных у справе аб падрыхтоўцы забойстваў грамадскага дзеяча Валдаса Барткявічуса і лідара башкірскага нацыянальнага руху Руслана Габасава, які пражывае ў Літве, паведамляе агенцтва BNS.
Абвінавачаным інкрымінуецца ўдзел у дзейнасці арганізаванай тэрарыстычнай групы, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, падрыхтоўка тэракту, незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці і садзейнічанне замежнай дзяржаве ў дзейнасці супраць Літвы.
☝️Адзначаецца, што расследаванне пачалося ў пачатку 2025 года, пасля таго як Габасаў выявіў прыладу сачэння ў сваім аўтамабілі і звярнуўся ў праваахоўныя органы. Асноўныя падазраваныя былі затрыманыя ў Вільнюсе 12 сакавіка 2025 года.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Калі Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю з першай буйной партыяй палітвязняў у чэрвені 2025 года, кіраўнік Беларусі тлумачыў гэта ідэямі гуманізму. Але ўжо тады аналітыкі загаварылі, што ў гэтым можа быць разлік КДБ.
Напачатку знакавы экс-палітвязень пасмейваўся з тых разлікаў спецслужбоўцаў , але ягоныя амбітнасць і складаны характар выйшлі бокам. Ён пачаў спрабаваць у патрыярхальным стылі ўплываць на жонку, пасварыўся з офісам Святланы Ціханоўскай, і ўрэшце пачаў пагражаць незалежным СМІ.
Чым гэта можа абярнуцца і чаму генерал Церцель можа паціраць рукі, тлумачыць у сваім матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
Суд пазбавіў навучэнца каледжа, які знаходзіцца на дзяржзабеспячэнні, права самастойна распараджацца стыпендыяй
"Грашовыя сродкі, якія пералічвала дзяржава, малады чалавек траціў відавочна нерацыянальна — на працягу кароткага часу пасля іх залічэння і не па прызначэнні, — гаворыцца ў рэлізе Генпракуратуры. — У прыватнасці, хлопчык выдаткоўваў грошы на гаджэты, гульні ў інтэрнэце, забавы і падарункі знаёмым".
Паводле ініцыятывы пракуратуры грамадзянская справа была разгледжаная ў выязным судовым пасяджэнні па месцы навучання непаўналетняга.
👆Прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў на ўчорашняй прэс-канферэнцыі прывёў аналагічны прыклад. Як паведамляў "Позірк", пракурор Наваполацка звярнуўся ў суд, які абмежаваў маладога чалавека 2010 года нараджэння ў праве распараджацца стыпендыяй, паколькі юнак прайграваў усе грошы і практычна галадаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 unsplash.com
Лукашенко заявил о “готовности к активной работе“ с президентом Уганды, который правит страной 40 лет
В Беларуси “высоко ценят отношения дружбы, взаимопонимания и доверия, которые сложились с Угандой на протяжении десятилетий”, заявил Александр Лукашенко, поздравляя президента этой африканской страны Йовери Мусевени с Днем независимости.
“Этот праздник олицетворяет суверенитет и укрепление государственности, символизирует единение многонационального угандийского народа и его решимость строить мирное и стабильное будущее“, — цитирует поздравителя его пресс-служба.
👆Мусевини 82 года, правит страной с 1986 года. На выборах в 2006, 2011, 2016, 2021 годах официально получал от 57 до 60% голосов. По итогам кампании 2026-го было объявлено, что он набрал 71,65%.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
Дзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі
Як адзначаецца ў апублікаваным 8 кастрычніка дакладзе амерыканскага знешнепалітычнага ведамства за 2025 год, у краінах гэтага спіса “дакументальна зафіксавана“ палітыка або “сістэматычная практыка“, звязаная з гандлем людзьмі.
Акрамя Беларусі, у лік згаданых дзяржаў Вашынгтон уключыў Афганістан, Іран, Камбоджу, Кітай, КНДР, Кубу, М’янму, Расію, Судан і Паўднёвы Судан.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Дзярждэп ЗША
Ад пачатку года 560 падлеткаў парушылі патрабаванні аб забароне курэння вэйпаў — МУС
Гэта адбывалася, у тым ліку, і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і ў ведамасных інтэрнатах, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на прадстаўніка МУС Рамана Бардзеева.
За названы перыяд выяўленыя 58 прадаўцоў, якія рэалізоўвалі тытунёвыя вырабы і сістэмы для парэння асобам, маладзейшым за 18 гадоў. З абароту канфіскавана больш за 250 літраў вадкасці для запраўкі парагенератараў і больш за 6 тыс. прылад, удакладніў прадстаўнік ведамства.
☝️Продаж тытунёвых вырабаў і электронных сістэм для парэння непаўналетнім забаронены. За такое парушэнне прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь (900 рублёў).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ArthurHidden / magnific.com
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 9 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Спектакль "Чароўны тэатр Ларысы Геніюш" (пачатковая школа ў Чыжах пад Гайнаўкай, 12:00)
▪️Выстава HUKAVOBRAZY ў Гданьску (Украінская бібліятэка, 19:00)
▪️Паказ фільма "Наталля" ў Празе (Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, 18:00)
▪️Варкшоп "Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам" у Кракаве (Прастора, ul. Mikołajska 4/6, 19:00)
▪️Юры Стыльскі ў Сіэтле (Tolt-MacDonald Park & Campground, 19:00)
▪️ Уладзімір Казлоў у Варшаве (галерэя "Septem of Swords", 19:00)
▪️Канцэрт-спектакль "Марк Шагал. Сусвет кахання" у Гродне (Тэатр лялек, 19:00)
▪️Лекцыя "Маляваныя дываны: больш, чым Кіш і Драздовіч" у Мінску (Музей "Краіна міні", 20:00)
🌙 Галоўныя навіны 8 кастрычніка:
☝🏻Былы пастаўшчык IKEA адправіў з Беларусі ў РФ мэблі больш чым на 30 млн долараў
🇱🇻 Сейм Латвіі забараніў дэпутатам гарадскіх і краявых дум наведваць Беларусь і РФ
🔪 Палітычны аналітык "Позірку" Аляксандр Класкоўскі атрымаў пагрозу фізічнай расправы
🚁 Грамадзянка Беларусі цяжка параненая ў выніку атакі БПЛА на грузавік у Бранскай вобласці.
👁 71-гадовы актывіст Вацлаў Арэшка ў зняволенні цалкам страціў зрок
📷 Металічны кракадыіл на беразе вадасховішча Лошыца ў парку Курасоўшчына ў Мінску, сацсеткі
edited
Немецкий левопопулистский политик организует поездку в Беларусь на 7 ноября
Депутат ландтага (регионального парламента) Бранденбурга от партии “Союз за социальную справедливость и разумную экономику“ (BSW) Свен Хорнауф готовит визит в Беларусь. Об этом он сообщил в интервью Deutsche Welle.
Поездка запланирована на 6–11 ноября. В качестве даты-ориентира назван День Октябрьской революции 7 ноября. “Основная группа“ из Франкфурта-на-Одере планирует посетить Витебск, остальные участники — Минск и другие города, с которыми у немецких муниципалитетов ранее были партнерские отношения.
По словам Хорнауфа, в делегацию могут войти “30-40 человек, преимущественно беспартийных“. Среди потенциальных участников также представители его партии, “Зеленых“ и “Альтернативы для Германии“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 bsw-fraktion-brandenburg.de
edited
В Мьянме пять человек осуждено за торговлю людьми в связи с вывозом белоруски в скам-центр
Пять граждан Мьянмы приговорены к 21 году лишения свободы по делу о торговле людьми в отношении 26-летней гражданкой Беларуси Верой Кравцовой, сообщает Democratic Voice of Burma (DVB).
По данным издания, приговор 1 октября вынес суд района Мингаладон в Янгоне (крупнейший город и бывшая столица страны) по статьям закона о борьбе с торговлей людьми. Осужденные признаны виновными в переправке белоруски в действующий в неизвестном месте страны “онлайн-бизнес по мошенничеству“.
Суд также выдал ордера на арест трех граждан Мьянмы и двух граждан Таджикистана, предположительно причастных к делу.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"