МУС паведаміла пра затрыманне двух наркакур’ераў, адзін з іх даставіў рэчыва з “суседняй краіны” Паводле інфармацыі ведамства, 26-гадовы замежны грамадзянін затрыманы ў Гомельскай вобласці пры сілавой падтрымцы байцоў унутраных войскаў МУС. Сцвярджаецца, што мужчына прывёз з “суседняй краіны” партыю наркотыкаў для распаўсюджвання праз закладкі ў Беларусі. Пазней затрыманы 25-гадовы жыхар Мінска, які таксама працаваў кур’ерам інтэрнэт-крамы. У яго і ў схованках выявілі і канфіскавалі 3 кг мефедрону. ☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МУС