Вераніка Станкевіч прызначаная прадстаўніком АПК па сацыяльнай палітыцы “Яе досвед працы з былымі палітвязнямі і разуменне патрэбаў людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, вельмі важныя для гэтай пасады. Сацыяльная палітыка — гэта перш за ўсё пра людзей, пра падтрымку тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў дапамозе”, — заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская, павіншаваўшы Станкевіч з прызначэннем. Прэс-служба Ціханоўскай дадае, што яе дарадцам па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя прызначаная эксперт па гендарных пытаннях Юлія Міцкевіч, па пытаннях аховы здароўя — урач, акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Вераніка Станкевіч і Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай