☝️“Аналітыка ад Позірку”. Калі Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю з першай буйной партыяй палітвязняў у чэрвені 2025 года, кіраўнік Беларусі тлумачыў гэта ідэямі гуманізму. Але ўжо тады аналітыкі загаварылі, што ў гэтым можа быць разлік КДБ. Напачатку знакавы экс-палітвязень пасмейваўся з тых разлікаў спецслужбоўцаў , але ягоныя амбітнасць і складаны характар выйшлі бокам. Ён пачаў спрабаваць у патрыярхальным стылі ўплываць на жонку, пасварыўся з офісам Святланы Ціханоўскай, і ўрэшце пачаў пагражаць незалежным СМІ. Чым гэта можа абярнуцца і чаму генерал Церцель можа паціраць рукі, тлумачыць у сваім матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку