Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі ў гадавым вылічэнні на 7% — звесткі Нацбанка Базавая інфляцыя у верасні 2026 года у гадавым вылічэнні склала 4,8%, вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў. На такім самым узроўні яна была ўсё лета. Пры гэтым рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў мінулым месяцы выраслі на 7%. 👆Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных параметраў развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%. На бягучы год інфляцыя запланавана на ўзроўні да 7%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) pixabay.com