Ад пачатку года 560 падлеткаў парушылі патрабаванні аб забароне курэння вэйпаў — МУС Гэта адбывалася, у тым ліку, і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і ў ведамасных інтэрнатах, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на прадстаўніка МУС Рамана Бардзеева. За названы перыяд выяўленыя 58 прадаўцоў, якія рэалізоўвалі тытунёвыя вырабы і сістэмы для парэння асобам, маладзейшым за 18 гадоў. З абароту канфіскавана больш за 250 літраў вадкасці для запраўкі парагенератараў і больш за 6 тыс. прылад, удакладніў прадстаўнік ведамства. ☝️Продаж тытунёвых вырабаў і электронных сістэм для парэння непаўналетнім забаронены. За такое парушэнне прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь (900 рублёў). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ArthurHidden / magnific.com