Дзяржслужба занятасці спыніла публікацыю звестак пра колькасць вакансій для замежнікаў Зараз на сайце службы даступны пералік вакансій, аднак іх агульная колькасць не ўказана. Раней “Позірк” рэгулярна паведамляў колькасць такіх вакансій. На працягу апошніх месяцаў фіксавалася іх павелічэнне. На 4 кастрычніка для замежнікаў было адкрыта 16.596 вакансій, 27 верасня — 16.264, 20 верасня — 15.981 , 13 верасня — 15.420, 7 верасня — 14.715, 23 жніўня — 14.576, 16 жніўня — 13.912, 31 ліпеня — 4.344. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Aaron Lefler / unsplash.com