У студзені — жніўні Беларусь была на перадапошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці За восем месяцаў вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе павялічылася ў гадавым вымярэнні на 0,3%, вынікае са звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі. Рост зафіксаваны ў Кыргызстане — на 8,8%, Арменіі — на 7,4%, Казахстане — на 2,8%, Беларусі — на 0,2%; у Расіі паказчыкі за год не змяніліся. Прамысловая вытворчасць у Беларусі за згаданы перыяд ў бягучых цэнах склала 146 млрд рублёў, сведчаць даныя Белстата. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС РФ