Суд пазбавіў навучэнца каледжа, які знаходзіцца на дзяржзабеспячэнні, права самастойна распараджацца стыпендыяй "Грашовыя сродкі, якія пералічвала дзяржава, малады чалавек траціў відавочна нерацыянальна — на працягу кароткага часу пасля іх залічэння і не па прызначэнні, — гаворыцца ў рэлізе Генпракуратуры. — У прыватнасці, хлопчык выдаткоўваў грошы на гаджэты, гульні ў інтэрнэце, забавы і падарункі знаёмым". Паводле ініцыятывы пракуратуры грамадзянская справа была разгледжаная ў выязным судовым пасяджэнні па месцы навучання непаўналетняга. 👆Прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў на ўчорашняй прэс-канферэнцыі прывёў аналагічны прыклад. Як паведамляў "Позірк", пракурор Наваполацка звярнуўся ў суд, які абмежаваў маладога чалавека 2010 года нараджэння ў праве распараджацца стыпендыяй, паколькі юнак прайграваў усе грошы і практычна галадаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 unsplash.com