Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%323 avg views
Posting25.0/daylast 23 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Улады хочуць пералічыць вернікаў
Новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алег Дзячэнка заявіў, што ў краіне плануецца правесці "эфектыўны этнаканфесійны маніторынг", каб разумець, "якія працэсы ідуць у грамадстве, рэальную колькасць вернікаў".
Ён адзначыў, што апарат будзе "выступаць з пазіцыі партнёрства" з рэлігійнымі інстытутамі, у прыватнасці па пытаннях захавання духоўна-маральных каштоўнасцей, умацавання сям'і і дэмаграфіі.
☝️Пасля 2020 года адносіны дзяржавы і царквы ўскладніліся праз пазіцыю шматлікіх каталіцкіх іерархаў супраць гвалту і рэпрэсій. У 2023 годзе рэлігійным арганізацыям фактычна забаранілі палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 president.gov.by
Лукашэнка хоча прапанаваць ЗША далучыцца да будаўніцтва ў Беларусі азотнага камбіната
Паводле яго слоў, з Пуціным ужо дамовіліся, што да праекта падключыцца "Газпром". Калі ЗША адмовяцца, Беларусь будзе будаваць з "Газпромам", а потым прадаваць гатовую прадукцыю.
"Яны хочуць угнаенні — калі ласка, давайце разам пабудуем. Пляцоўка падабраная, усе сеткі ёсць",
— сказаў Лукашэнка.
☝️21 верасня Трамп паведаміў, што ЗША "працуюць над буйной здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі". Лукашэнка адзначыў, што вялікіх аб'ёмаў паставіць не можа — прадукцыя ўжо законтрактаваная.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Пагрозы некаторых палітыкаў выкарыстоўваць "пэўныя механізмы" ціску на журналістаў недапушчальныя — заява
БАЖ, "Прэс-клуб", фонд "Свабодная прэса для Ўсходняй Еўропы" і Беларускі ПЭН асудзілі "жорсткія заўвагі і прапановы ўзяць пад кантроль" незалежныя медыя з боку "некалькіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў".
Аўтары адзначаюць, што незалежныя СМІ працуюць ва ўмовах дэфіцыту рэсурсаў, але захоўваюць значны ўплыў. Заявы пра "напампоўку грашыма" скажаюць рэчаіснасць. Асабліва небяспечныя заклікі да дэананімізацыі журналістаў — з улікам таго, што больш за 100 з іх ужо ў крымінальным вышуку.
СМІ не вызваленыя ад крытыкі, але яна не можа быць апраўданнем для пагроз і ціску. Паводле стандартаў свабоды слова, межы крытыкі ў адрас палітыкаў шырэйшыя, чым у дачыненні да прыватных асоб, і дапускаюць нават рэзкую форму.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 baj.media
Площадь неиспользуемого госимущества продолжает расти
На 1 июля 2026 года общая площадь увеличилась до 3,5 млн квадратных метров, что на 3% больше, чем было на аналогичную дату 2025-го.
Задолженность перед бюджетом по перечислению средств, полученных от сдачи в аренду госсобственности, в целом по стране снизилась до 371,6 тыс. рублей.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 gki.gov.by
edited
Ціханоўская: Дэмакратыю трэба бараніць кожны божы дзень
Нельга ўспрымаць дэмакратыю як належнае, яе "трэба берагчы і бараніць кожны божы дзень", заявіла дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская на Еўрапейскім форуме парламенцкай дэмакратыі 29 верасня ў Брусэлі.
"І гэта задача не толькі ўрадаў, але і людзей, грамадзянскай супольнасці, бізнесу. Не дазваляйце папулізму і аўтарытарным лідарам забіць вашу дэмакратыю знутры",
— цытуе палітыка яе прэс-служба.
Ціханоўская адзначыла падтрымку Еўрапарламента, нямецкіх, італьянскіх, ірландскіх, шведскіх, французскіх і іншых дэпутатаў: "24 парламенты па ўсёй Еўропе стварылі групы "За дэмакратычную Беларусь". Я ўбачыла рэальную сілу парламенцкай дэмакратыі".
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 tsikhanouskaya.org
edited
Андрэй Аляксандраў: свабоднае слова жыццёва важнае для грамадства
Медыяменеджар і былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 на цырымоніі ў Музеі Мунка ў Осла. Выступаючы на цырымоніі, ён заявіў, што незалежная журналістыка фактычна выцясняецца з Беларусі, а журналісты аказваюцца ў зняволенні або ў выгнанні.
"Мы працягваем сваю працу, таму што верым, што свабоднае слова жыццёва важнае і неабходнае для грамадства. Задача журналістаў - збіраць і правяраць факты, адрозніваць іх ад прапаганды і дапамагаць людзям заставацца інфармаванымі",
— сказаў Аляксандраў.
Ён прысвяціў узнагароду сваім калегам, якія працягваюць працаваць у выгнанні або знаходзяцца ў зняволенні. Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца за кратамі 15 прадстаўнікоў медыясферы.
У 2014 годзе прэмію атрымаў кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Фэйсбук-старонка Аляксандра Класкоўскага
edited
За организацию незаконной миграции две жительницы Минска приговорены к ограничению свободы
Суд Центрального района Минска приговорил по ч. 2 ст. 371-1 УК (организация незаконной миграции) двух жительниц столицы к ограничению свободы без направления в исправительное учреждение открытого типа: одну на срок два, вторую — на 2,5 года, сообщает Генпрокуратура.
Также они оштрафованы на 200 (9 тыс. рублей) и 300 базовых величин (13,5 тыс. рублей) соответственно.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 yandex.by
Доллар и юань подорожали на торгах БВФБ
Американская и китайская национальные валюты подорожали на торгах Белорусской валютно-фондовой биржи 29 сентября.
Курс доллара вырос до 3,0285 рубля (+0,09%; +0,0028), евро подешевел до 3,4328 (-0,22%; -0,0076).
Российский рубль снизился в цене до 3,5882 (-0,03%; -0,0009) за 100; юань — вырос до 4,5257 (+0,26%; +0,0117) за 10.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
В ПВТ зарегистрировано два первых криптобанка
О регистрации в Парке высоких технологий (ПВТ) двух первых криптобанков сообщается на его сайте.
Решение принято 28 сентября на заседании Наблюдательного совета организации.
По словам первого замначальника секретариата Набсовета ПВТ Дмитрия Калечица, появление криптобанков станет “положительным эволюционным шагом, который позволит сблизить традиционные финансы и криптосферу”.
“В целом это должно способствовать повышению эффективности финансового рынка, расширению и диверсификации финансовых инструментов, созданию дополнительных возможностей для защиты сбережений и проведения разнообразных финансовых операций, что в конечном итоге будет способствовать росту благосостояния граждан”,
— заявил Калечиц, в 2015–2025 годах бывший зампредом правления Нацбанка.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 iXBT.com
edited
Латушка заклікаў Кіеў заняць цвёрдую пазіцыю ў дыялогу з міжнароднымі партнёрамі па санкцыях супраць “Беларуськалія”
Аб ролі ААТ “Беларуськалій” у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпрашлення (НАУ) Павел Латушка ў звароце, накіраваным міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібізе.
Паводле прэс-службы АПК, прадпрыемства выступае “непасрэдным інстытуцыйным, фінансавым і лагістычным удзельнікам супрацьпраўнага механізму сістэматычнага вывазу ў Беларусь, размяшчэння і ідэалагічнай індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей”.
Латушка адзначыў, што на тэрыторыю Беларусі было перамешчана не менш за 3,5 тыс. украінскіх дзяцей. “Больш за 2.050” было накіравано ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Дубрава” (Салігорскі раён Мінскай вобласці), які знаходзіцца на балансе і пад поўным прамым кіраваннем “Беларуськалія”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
За последние семь дней в милицию поступило более 2,7 тыс. сообщений о звонках телефонных мошенников
Свыше 400 сообщений о звонках телефонных мошенников поступило в милицию за минувшие сутки, сообщила 29 сентября пресс-служба Министерства внутренних дел.
По информации ведомства, регистрировано 37 преступлений, совершенных с использованием информационно-коммуникационных технологий; инициирована блокировка 10 фишинговых интернет-ресурсов (поддельные торговые площадки, банки или сервисы, неотличимые от настоящих); заблокирована возможность платежей в адрес 37 иностранных платежных реквизитов, используемых злоумышленниками; приостановлены расходные операции по 43 счетам.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Towfiqu Barbh / unsplash.com
edited
Житель Кричева убил пенсионерку и сдался милиции
Кричевский районный отдел Следственного комитета расследует уголовное дело об убийстве пенсионерки, сообщила пресс-служба ведомства.
По данным следствия, утром 23 сентября в милицию позвонил 59-летний житель Кричева (Могилевской область) и сообщил, что убил знакомую пенсионерку, которой помогал по хозяйству в деревне Ивановка.
По предварительной информации, смерть женщины наступила от удушения и множественных ударов по различным частям тела.
Ранее мужчина был неоднократно судим, в том числе за убийство.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 tochka.by
БРЦ: пастаўкі заходніх санкцыйных тавараў у Расію праз Беларусь дапамагаюць абыходзіць мытню
Ввозіць падсанкцыйныя заходнія тавары ў Беларусь, афармляць іх на месцы і адпраўляць у Расію выгадна дзеля заніжэння мытных плацяжоў і атрымання новых сертыфікатаў паходжання, паказвае расследаванне БРЦ.
Да такіх схемаў дачыненне маюць кампаніі з "арбіты" Віктара Шеймана ("Брандсхандель", "Алексвит лтд" і Avenir Winsourcing Limited). Яны пастаўляюць у РФ дэталі для ВПК, авіякампаненты і электроніку еўрапейскага і амерыканскага паходжання.
Нягледзячы на забароны ЕС на транзіт тавараў падвойнага прызначэння праз Беларусь, лагістычныя каналы працягваюць працаваць дзякуючы шчылінам у санкцыях і выключэннях для асобных пазіцый.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
МАРТ оштрафовал мобильного оператора А1 почти на 110 млн рублей
О привлечении к административной ответственности мобильного оператора А1 (ранее Velcom) в виде штрафа за нарушение антимонопольного законодательства сообщила пресс-служба Министерства антимонопольного регулирования и торговли (МАРТ).
Ведомство отмечает, что в апреле решением комиссии МАРТ в действиях А1 было установлено нарушение антимонопольного законодательства, “выразившееся в закрытии с 1 июня 2025 года архивных тарифных планов “Без Лимита” и “Без Лимита 2.0” и переводе абонентов на действующий тарифный план “Драйв Анлим” с более высокой стоимостью”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pexels.com
Минобороны анонсировало ежегодные занятия чиновников по мобилизационной готовности
О проведении с 29 сентября по 2 октября под руководством председателей областных исполнительных комитетов ежегодных занятий по мобилизационной готовности сообщило Министерство обороны.
Целью занятий станет “совершенствование слаженности действий работников местных органов управления и организаций в ходе формирования территориальных войск и отрядов народного ополчения”.
Запланированы “теоретические и практические мероприятия”, на них особое внимание будет уделено “индивидуальной и совместной подготовке” должностных лиц исполкомов, военных комиссариатов, организаций, а также военнообязанных территориальных войск.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 mlyn.by
edited
Беларуская дыяспара пачала збор сродкаў Льву Міхееву, высланаму з Грузіі ў Арменію
Пра збор “Позірку” паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі і таксама дамагаецца міжнароднай абароны.
“Льву даводзіцца нанова вырашаць пытанні бяспекі, прававога статусу і паўсядзённага жыцця”,
— адзначыў Кісляк.
Паводле яго слоў, сродкі патрэбныя Міхееву на юрыдычную дапамогу, дакументы, жыллё і іншыя першачарговыя выдаткі ў Арменіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Раман Кісляк, адмыслова для "Позірку"
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 29 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Традыцыйныя танцы ў Гданьску (PASZCZA LWA, 19:00)
▪️Творчая сустрэча з Сяргеем Міхалюком у Гомелі (галерэя Вашчанкі, 17:00)
▪️Выстава Наталлі Карнеевай "Папяровы пірог" у Вільнюсе ( Zolak Micro Art Residence, 18:30)
▪️Спектакль "Радзіва Прудок" у Гданьску (Teatr Szekspirowski, 19:00)
▪️Традыцыйныя танцы ў Гданьску (PASZCZA LWA, 19:00)
▪️Чытка п’есы "Крумкачы рассейвання" ў Лондане (JW3, 19:00)
▪️Лекцыя Ігара Калашнікава "З гэтага часу жывапіс мёртвы" у Мінску (Галерэя "Універстэт культуры", 17:30)
edited
🌙 Галоўныя навіны 28 верасня:
🖥 У МУС назвалі сацсетку "Трэдс" "пагрозай бяспецы"
💦 “Мінскэнерга” кампенсуе шкоду пацярпелым ад прарыву трубы на вуліцы Жукоўскага
📹 Начальнік Генштаба Павел Муравейка прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
🥷 Пяць прадстаўнікоў палка Каліноўскага завочна асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрміны да 20 гадоў
👍 НАУ: транзіт беларускага калію праз Балтыю застаецца немагчымым нават са зменай уласніка
📷 Сацсеткі. На Асмалоўцы ў Мінску пад асфальтам знайшлі брукаванку.
edited
Лукашенко отправил в отставку Дапкюнаса, отметившегося скандальными антиукраинскими заявлениями
Об освобождении от дипломатических должностей 63-летнего Андрея Дапкюнаса сообщила 28 сентября пресс-служба Александра Лукашенко
Дипломат с 20 июля 2020 года работал послом в Австрии и по совместительству в Словении, а также постоянным представителем при международных организациях в Вене и по совместительству при Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ).
Как отмечается в релизе, решение принято “в связи с выходом в отставку”. Дапкюнас достиг пенсионного возраста.
Дипломат, внучатый племянник поэта Янки Купалы, в последнее время сделал ряд скандальных антиукраинских заявлений.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
Завяршэнне рэканструкцыі Чырвонага касцёла перанесенае на 15 месяцаў
Рэканструкцыя касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) не завершыцца, як планавалася, у студзені 2027 года, паведамляе Katolik.life.
На пашпарце аб’екта змененая дата тэрміну заканчэння рамонту з 31 студзеня 2027 года на 30 красавіка 2028-га. Вясной 2026 года працы на аб’екце не вяліся.
Былы пробашч касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк на сваім ютуб-канале “Голас душы“ нагадаў, што касцёл зачынены ўжо чатыры гады.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belarusgid.com