Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%323 avg views
Posting25.0/daylast 32 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных структур
Ён 28 верасня правёў шэраг кадравых прызначэнняў. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзначаліў Аляксандр Якаўчыц, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі — Дзмітрый Баско, а ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў стаў Алег Дзячэнка.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) узначаліў былы першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч. Яго пасаду заняў Дзяніс Езерскі. Новым першым намеснікам старшыні КДК стаў Віктар Селікці, а сакратарыят Савета Рэспублікі ўзначаліў Сяргей Шкрэбцій.
Паслом Беларусі ў Сірыі і па сумяшчальніцтве ў Іарданіі прызначаны Яраслаў Чаркаскі. Раней ён займаў пасаду прарэктара БДУ па бяспецы і кадрах. Генеральнымі консуламі ў Казані і Новасібірску прызначаныя Дзмітрый Харытончык і Ігар Болацкі, у Чунцыне — Аляксандр Шалімаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Белта
Памёр былы старшыня Гомельскага аблвыканкама і Камітэта дзяржкантролю Якабсон
Ва ўзросце 75 гадоў памёр былы старшыня Гомельскага гарвыканкама, Гомельскага аблвыканкама і Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон.
У спачуванні “родным і блізкім дзяржаўнага дзеяча” Аляксандр Лукашэнка назваў жыццёвы шлях Якабсона “яскравым прыкладам служэння народу і Айчыне”, а яго самога — “простым і сціплым чалавекам”, а таксама “чалавекам выбітных прафесійных якасцяў, маральных і маральных прынцыпаў, што пацвярджаюць шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Гомельскі аблвыканкам
НАУ: транзіт беларускага калію праз Балтыю застаецца немагчымым нават са зменай уласніка
Змена ўласніка ці амерыканская юрысдыкцыя пакупніка не дазволяць аднавіць транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз парты і чыгункі краін Балтыі. Да такой высновы прыйшлі юрысты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), прааналізаваўшы санкцыйнае заканадаўства ЕС.
Эксперты тлумачаць, што еўрапейская забарона на транзіт дзейнічае незалежна ад канчатковага пункта прызначэння, калі ў лагістыцы задзейнічаны хоць бы ўскосны еўрапейскі аператар (банк, страхавік ці перавозчык). Спробы абысці забарону праз продажы ўнутры Беларусі ці маніпуляцыі з гандлёвымі ўмовамі юрыдычна нікчэмныя, бо калій застаецца падсанкцыйным таварам беларускага паходжання, а за прыём такіх грузаў еўрапейскім кампаніям пагражае крымінальная адказнасць.
Адкрыць транзітны калідор магло б толькі прамое палітычнае рашэнне ўсяго ЕС са змяненнем рэгламентаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belaruskali.by
В Ивацевичском районе возбуждено уголовное дело за уничтожение семян кукурузы
Прокурор Ивацевичского района (Брестская область) возбудил уголовное дело по факту уничтожения семян кукурузы (ч.1 ст.218 УК; умышленные уничтожение либо повреждение имущества, повлекшие причинение ущерба в значительном размере) в отношении работника одного из предприятий района.
Как сообщает Генпрокуратура по итогам “проверки деятельности агропромышленного комплекса района“, работник неназванного предприятия в мае 2026 года “организовал уничтожение путем закапывания семян кукурузы, поставленных для посева“ (44 тонн семян).
Ущерб предприятию превышает 8,8 тыс. рублей.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Прокуратура Ивацевичского района
У Слуцкім раёне асудзілі кіраўнікоў прадпрыемства
За карупцыю асудзілі былога галоўнага інжынера прадпрыемства, яго намесніцу і замежнага грамадзяніна.
Былы галоўны інжынер атрымаў 7 гадоў калоніі і штраф 31,5 тыс. рублёў. Яго намесніца - 3 гады абмежавання волі і штраф 9 тыс. рублёў.
Паводле Генпракуратуры, яны незаконна завалодалі мабільнымі тэлефонамі прадпрыемства, а галоўны інжынер таксама атрымаў хабар на суму больш за 53 тыс. рублёў за лабіраванне інтарэсаў замежнай кампаніі.
Замежны грамадзянін, абвінавачаны ў дачы хабару, атрымаў 1,5 года калоніі і штраф 220,5 тыс. рублёў.
Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 wikipedia.org
Страховые компании за восемь месяцев 2026-го собрали взносов почти на 11% больше, чем годом ранее
В январе — августе 2026 года взносы страховых организаций по прямому страхованию и сострахованию составили 2 млрд 87,27 млн рублей — на 10,7% больше, чем за аналогичный период 2025-го (1 млрд 885,8 млн), следует из проведенного “Позіркам“ анализа данных Министерства финансов.
По добровольным видам страхования взносы составили 1 млрд 370,14 млн рублей (1 млрд 262 млн; +8,6%), по обязательным — 717,13 млн (623,8 млн; +15%).
Удельный вес добровольных видов страхования в общей сумме страховых взносов составил 65,6% (год назад — 66,9%).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 makaenka17med.by
В Минске расследуется уголовное дело за поджог автомобилей, задержан 19-летний молодой человек
Дело возбуждено уголовное дело по ч. 3 ст. 218 (умышленное уничтожение и повреждение имущества, совершенные общеопасным способом и повлекшие причинение ущерба в особо крупном размере) УК — за поджог автомобилей на паркинге.
Как сообщает Следственный комитет, задержан 19-летний подозреваемый.
“Следствием установлено, что молодой человек, находясь в состоянии сильного алкогольного опьянения, по пути домой из бара повредил имущество в троллейбусе, после чего направился к паркингу и разбил несколько камер видеонаблюдения на расположенном рядом доме“,
— отмечается в релизе.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 ГУВД
За тыдзень беларускім бязвізам скарысталася больш за 5,4 тыс. жыхароў краін Еўропы
З 21 па 28 верасня ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.441 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.
За мінулы тыдзень у Беларусь прыбыў 2.481 грамадзянін Літвы, 1.265 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 891 грамадзянін Польшчы, 804 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу .
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведала 1.443.108 жыхароў Еўропы.
☝️9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДПК
У жніўні колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 8,9 тыс. чалавек — Белстат
У апошні месяц лета ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн. 191,4 тыс. У ліпені — 4 млн. 182,5 тыс., сведчыць аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы занятасці, на сёння на рынку працы прапануецца 130.141 вакансіі (26 жніўня было 131.542).
Намінальны налічаны сярэні заробак работнікаў у жніўні 2026 года склаў 3.135,9 рубля. Узровень фактычнага беспрацоўя — 2,1%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) sb.by
Пять человек, в том числе трое несовершеннолетних, задержано за “пособничество украинским колл-центрам” — МВД
По словам представителя МВД Владимира Горегляда, фигуранты “создавали и администрировали телеграмм-сообщества, участники которых, так называемые дропы, предоставляли абонентские номера российских операторов сотовой связи“.
“Затем их отправляли в Украину для регистрации аккаунтов в мессенджерах, мошеннических звонков, фишинговых рассылок. Всего передано более 2,5 тыс. номеров”, — сказал представитель ведомства.
☝️Следователями возбуждено уголовное дело за хищение имущества путем модификации компьютерной информации, совершенное организованной группой. Фигурантам грозит до 12 лет лишения свободы.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 (иллюстративное) magnific.com
Пяць прадстаўнікоў палка Каліноўскага завочна асуджаныя да пазбаўлення волі да 20 гадоў
Юрый Макітаў асуджаны Мінгарсудом да 20 гадоў пазбаўлення волі, Мікалай Бойка, былая палітзняволеная, лекар Наталля Нікіціна, Крысціна Станкевіч і Міхаіл Чупрынскі — да 12, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
21 траўня праваабаронцы паведамлялі, што былы баец палка Каліноўскага, блогер Максім Шабуцкі, завочна асуджаны да 19 гадоў пазбаўлення волі. 5 сакавіка стала вядома пра завочны прысуд пяці былым і цяперашнім байцам.
☝️Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года, пазней трансфармаваўся ў полк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК спачатку "экстрэмісцкім фарміраваннем", а затым "тэрарыстычнай арганізацыяй".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на першых біржавых таргах тыдня
📉 Курс долара знізіўся да 3,0257 рубля (-0,06%), юаня — да 4,514 за 10 (-0,01%), еўра — да 3,4404 (-0,2%), расійскага рубля — да 3,5891 за 100 (-0,06%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 0,14%. У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс валюты ЗША ў Беларусі вырас на 4,72%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 profmedia.by
edited
П'янага беспраўніка спынялі са cтралянінай у Докшыцкім раёне
Каля 4 гадзін 30 хвілін супрацоўнікі ДАІ падалі кіроўцу легкавога ВАЗа сігнал аб спыненні, які той праігнараваў, паведаміла МУС.
"Сваімі дзеяннямі ён ствараў рэальную пагрозу бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху, было прынята рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі", — гаворыцца ў рэлізе.
Кіроўца будзе пазбаўлены права кіравання тэрмінам на пяць гадоў, а таксама аштрафаваны на 200 базавых велічынь. За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі кіроўца і пасажыр адпраўленыя ў ізалятар.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
Начальник Генштаба Павел Муравейко назначен замглавы администрации Лукашенко
На освобожденную должность в военном ведомстве назначен 49-летний Владимир Белый.
Кадровые решения Лукашенко объяснил тем, что ему “очень важно иметь несколько альтернативных точек зрения на ситуацию в <…> силовых подразделениях“, сообщает телеграм-канал “Пул Первого”.
“Я хочу, чтобы наши Вооруженные силы были готовы к самым серьезным столкновениям, мероприятиям, чтобы их избежать“, — заявил руководитель Беларуси.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Павел Муравейко. Архивное фото: Минобороны
edited
“Мінскэнерга” кампенсуе шкоду пацярпелым ад прарыву трубы на вуліцы Жукоўскага
Адзначаецца, што ўчора ад прарыву магістральнага вадаправода па вул. Жукоўскага ў Мінску былі пашкоджаныя вокны ў кватэрах на 4-м і 5-м паверхах размешчанага побач шматпавярховага дома, таксама пацярпеў адзін аўтамабіль.
Як паведаміў намеснік галоўнага інжынера філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” прадпрыемства “Мінскэнерга” Андрэй Мацкевіч, у арганізацыі ёсць дагавор страхавання на выпадкі няштатных сітуацый.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ліквідацыя наступстваў аварыі на вул. Жукоўскага ў Мінску. Фота: "Мінскэнерга"
У Беларусі больш за 17 тыс. пустуючых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду — Мінжылкамгас
"Каля 165 тыс. жылых памяшканняў арэндных, то 8% з іх пустуюць больш за паўгода. Гэта тая "чырвоная зона", якая заслугоўвае асаблівай увагі з боку дзяржавы ў цэлым", — паведаміў учора намеснік міністра ЖКГ Андрэй Рамашка.
"Ёсць механізмы прадастаўлення гэтага арэнднага жылля пры ўмове, што наймальнік выканае рамонт <...>. Ёсць магчымасць продажу гэтых жылых памяшканняў грамадзянам у цэлым, якія жадаюць набыць гэта пустуючае жыллё. Паколькі гэта дзяржаўная ўласнасць, ёсць механізм правядзення аўкцыёнаў", — паведаміў Рамашка.
Паводле яго інфармацыі, сумесна з Дзяржкаммаёмасцю на базе адзінага рэестра нерухомай маёмасці створаны партал, куды ўносяцца ўсе пустуючыя дамы, якія можна будзе выкупіць або ўзяць у арэнду.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) 1prof.by
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. С начала года население купило наличной и безналичной иностранной валюты на 9,2 млрд долларов в эквиваленте, а продало на 10,8 млрд. Чистая продажа составила 1,61 млрд долларов.
Можно сказать, доллар утратил свое сакральное значение. Цену отпуска, автомобиля или квадратного метра белорусы все чаще считают в рублях.
Население вместе с нерезидентами все больше выступает поставщиком валюты, тогда как предприятия-резиденты остаются ее чистыми покупателями. И этому есть неожиданное объяснение: уехавшие белорусы не перестали быть частью белорусской экономики. Наоборот, их значение для валютной устойчивости страны только возрастает, пишет в материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
В МВД назвали “угрозой безопасности” соцсеть “Тредс”
Представитель МВД Наталья Сахарчук объяснила угрозу тем, что “многие люди вообще не понимают эту социальную сеть”. По выражению представителя МВД, “все прекрасно поняли одно, что достаточно написать какую-то эсэмэску в “Тредс” и последует реакция“.
“Нужно думать головой, что вы размещаете в любой из социальных сетей, потому что последствия себя не заставят ждать”, — пригрозила она и порекомендовала пользоваться чат-ботом или звонить на 102, если есть желание что-то сообщить милиции.
☝️В апреле 2026 года председатель Совета Республики Наталья Кочанова предложила ввести ответственность за “абсолютно недостоверные“ жалобы в социальных сетях.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: Towfiqu Barbh / unsplash.com
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 28 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Прэзентацыя рамана Аляксея Дзікавіцкага "Вяртанне Эльзы"у Бруселі (Wetenschapstraat 23, 18:00)
▪️Спектакль "Суседзі ці хачу на Сейшэлы" (Мінск, КЗ "Мінск", 19:00)
▪️"Тайны музыкі і гукаў" (Мінск, Інтэрактыўным Музеі Музыкі, 10:00)
▪️Выстава жывапісу Генадзя Козела "Сімбіёз" (Мінск, "БелАрт, 11:00)
🌙 Галоўныя навіны - 20 - 27 верасня
❗️СБУ паведаміла пра затрыманне у Кіеве агента ФСБ — трапіла ва Украіну праз Беларусь, планавала забойства расійскага апазіцыянера
↔️ Кіраўнікі МЗС Польшчы і Беларусі сустрэліся ў Нью-Ёрку.
🏫 Дарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча.
🇫🇮 Фінляндыя выдаткуе яшчэ 100 тыс. еўра на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.
📸 Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў пра наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання на ўсходняй мяжы
📑 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах складзены Іванам Насовічам слоўнік беларускай мовы
☝️ Каардынацыйная рада стварыла камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі
❗️ Кіраўнік МЗС Польшчы: Беларусы вельмі занепакоеныя ўцягваннем у вайну
📑 Агульны суд ЕС пакінуў у сіле санкцыі супраць МАЗа і БелАЗа
📹 Вераніка Л. для "Позірку". У Варшаве адкрылася выстава "Obecność pamięci". Экспазіцыя падсумоўвае мастацкія рэзідэнцыі "Архіў прысутнасці" і "Рэестры памяці"