Андрэй Аляксандраў: свабоднае слова жыццёва важнае для грамадства Медыяменеджар і былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 на цырымоніі ў Музеі Мунка ў Осла. Выступаючы на цырымоніі, ён заявіў, што незалежная журналістыка фактычна выцясняецца з Беларусі, а журналісты аказваюцца ў зняволенні або ў выгнанні. "Мы працягваем сваю працу, таму што верым, што свабоднае слова жыццёва важнае і неабходнае для грамадства. Задача журналістаў - збіраць і правяраць факты, адрозніваць іх ад прапаганды і дапамагаць людзям заставацца інфармаванымі", — сказаў Аляксандраў. Ён прысвяціў узнагароду сваім калегам, якія працягваюць працаваць у выгнанні або знаходзяцца ў зняволенні. Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца за кратамі 15 прадстаўнікоў медыясферы. У 2014 годзе прэмію атрымаў кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандр Класкоўскі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фэйсбук-старонка Аляксандра Класкоўскага