Улады хочуць пералічыць вернікаў Новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алег Дзячэнка заявіў, што ў краіне плануецца правесці "эфектыўны этнаканфесійны маніторынг", каб разумець, "якія працэсы ідуць у грамадстве, рэальную колькасць вернікаў". Ён адзначыў, што апарат будзе "выступаць з пазіцыі партнёрства" з рэлігійнымі інстытутамі, у прыватнасці па пытаннях захавання духоўна-маральных каштоўнасцей, умацавання сям'і і дэмаграфіі. ☝️Пасля 2020 года адносіны дзяржавы і царквы ўскладніліся праз пазіцыю шматлікіх каталіцкіх іерархаў супраць гвалту і рэпрэсій. У 2023 годзе рэлігійным арганізацыям фактычна забаранілі палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 president.gov.by