Лукашэнка хоча прапанаваць ЗША далучыцца да будаўніцтва ў Беларусі азотнага камбіната Паводле яго слоў, з Пуціным ужо дамовіліся, што да праекта падключыцца "Газпром". Калі ЗША адмовяцца, Беларусь будзе будаваць з "Газпромам", а потым прадаваць гатовую прадукцыю. "Яны хочуць угнаенні — калі ласка, давайце разам пабудуем. Пляцоўка падабраная, усе сеткі ёсць", — сказаў Лукашэнка. ☝️21 верасня Трамп паведаміў, што ЗША "працуюць над буйной здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі". Лукашэнка адзначыў, што вялікіх аб'ёмаў паставіць не можа — прадукцыя ўжо законтрактаваная. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com