Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 31 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Пагрозы некаторых палітыкаў выкарыстоўваць "пэўныя механізмы" ціску на журналістаў недапушчальныя — заява БАЖ, "Прэс-клуб", фонд "Свабодная прэса для Ўсходняй Еўропы" і Беларускі ПЭН асудзілі "жорсткія заўвагі і прапановы ўзяць пад кантроль" незалежныя медыя з боку "некалькіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў". Аўтары адзначаюць, што незалежныя СМІ працуюць ва ўмовах дэфіцыту рэсурсаў, але захоўваюць значны ўплыў. Заявы пра "напампоўку грашыма" скажаюць рэчаіснасць. Асабліва небяспечныя заклікі да дэананімізацыі журналістаў — з улікам таго, што больш за 100 з іх ужо ў крымінальным вышуку. СМІ не вызваленыя ад крытыкі, але яна не можа быць апраўданнем для пагроз і ціску. Паводле стандартаў свабоды слова, межы крытыкі ў адрас палітыкаў шырэйшыя, чым у дачыненні да прыватных асоб, і дапускаюць нават рэзкую форму. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 baj.media

Views over time

020040029 Sep 18:0612 Nov 01:4338929 Sep 18:06: 0 views12 Nov 01:43: 389 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Sep 2026, 18:060
12 Nov 2026, 01:43389

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.