Завяршэнне рэканструкцыі Чырвонага касцёла перанесенае на 15 месяцаў Рэканструкцыя касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) не завершыцца, як планавалася, у студзені 2027 года, паведамляе Katolik.life. На пашпарце аб’екта змененая дата тэрміну заканчэння рамонту з 31 студзеня 2027 года на 30 красавіка 2028-га. Вясной 2026 года працы на аб’екце не вяліся. Былы пробашч касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк на сваім ютуб-канале “Голас душы“ нагадаў, што касцёл зачынены ўжо чатыры гады. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belarusgid.com