БРЦ: пастаўкі заходніх санкцыйных тавараў у Расію праз Беларусь дапамагаюць абыходзіць мытню Ввозіць падсанкцыйныя заходнія тавары ў Беларусь, афармляць іх на месцы і адпраўляць у Расію выгадна дзеля заніжэння мытных плацяжоў і атрымання новых сертыфікатаў паходжання, паказвае расследаванне БРЦ. Да такіх схемаў дачыненне маюць кампаніі з "арбіты" Віктара Шеймана ("Брандсхандель", "Алексвит лтд" і Avenir Winsourcing Limited). Яны пастаўляюць у РФ дэталі для ВПК, авіякампаненты і электроніку еўрапейскага і амерыканскага паходжання. Нягледзячы на забароны ЕС на транзіт тавараў падвойнага прызначэння праз Беларусь, лагістычныя каналы працягваюць працаваць дзякуючы шчылінам у санкцыях і выключэннях для асобных пазіцый. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com