Латушка заклікаў Кіеў заняць цвёрдую пазіцыю ў дыялогу з міжнароднымі партнёрамі па санкцыях супраць “Беларуськалія” Аб ролі ААТ “Беларуськалій” у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпрашлення (НАУ) Павел Латушка ў звароце, накіраваным міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібізе. Паводле прэс-службы АПК, прадпрыемства выступае “непасрэдным інстытуцыйным, фінансавым і лагістычным удзельнікам супрацьпраўнага механізму сістэматычнага вывазу ў Беларусь, размяшчэння і ідэалагічнай індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей”. Латушка адзначыў, што на тэрыторыю Беларусі было перамешчана не менш за 3,5 тыс. украінскіх дзяцей. “Больш за 2.050” было накіравано ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Дубрава” (Салігорскі раён Мінскай вобласці), які знаходзіцца на балансе і пад поўным прамым кіраваннем “Беларуськалія”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com