Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 19 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Базавая інфляцыя ўсё лета заставалася на адным узроўні — Нацбанк
Базавая інфляцыя у жніўні 2026 года склала 4,8% (тут і далей у гадавым вымярэнні), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў.
У ліпені і чэрвені базавая інфляцыя таксама была 4,8%. Такім чынам, усё мінулае лета паказчык захоўваўся на адным узроўні.
Цэны на плодаагароднінную прадукцыю (сезонныя тавары) у мінулым месяцы знізіліся на 10,1% (у ліпені — на 10,8%, чэрвені — на 11,5%). Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі на 6,5% (+6,5% і +6,6% адпаведна).
Агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі (індыкатар інфляцыі, вычышчаны ад уплыву рознага роду шокаў) павялічыўся на 4% (+4% і +4,1%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belarus.kp.ru
edited
10 беларусаў абвінавачваюцца ў Польшчы ў нелегальнай вытворчасці цыгарэт
Адзначаецца, што ў вытворчасці былі задзейнічаныя 10 грамадзян Беларусі. Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы (НПА) паведамляе, што расследаванне пад наглядам пракуратуры праводзілі супрацоўнікі Бешчадскага аддзела Памежнай аховы ў Перамышлі і Сілезскага мытна-падатковага ўпраўлення ў Катавіцах.
НПА адзначыла, што 22 сакавіка супрацоўнікі Памежнай аховы спынілі і абшукалі аўтамабіль "Сітраэн Джампер", які выязджаў з цэха. У грузавым адсеку яны выявілі цыгарэты без акцызных марак. Усяго было канфіскавана 75 тыс. пачкаў, або 1,5 млн цыгарэт.
Следства выявіла, што ў Паўліцы дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой была нелегальная вытворчасць і продаж тытунёвых вырабаў без польскіх акцызных марак.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 gov.pl
edited
Долар, расійскі рубель і юань падаражэлі перад выходнымі
📈 Курс долара вырас да 3,028 рубля (+0,27%), юаня — да 4,5304 рубля за 10 (+0,04%), расійскага рубля — да 3,608 за 100 (+0,12%).
📉 Еўра патаннеў да 3,5097 (-0,26%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 1,54%. У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,72%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
37-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ у Гродне
ДТЗ здарылася ў Гродне каля 13.00. 72-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” рухаўся па вуліцы 17 верасня ў бок вуліцы Дзяржынскага і пры павароце налева на вуліцу Ватуціна “не даў перавагу ў руху матацыклісту, які рухаўся ў прамым кірунку”, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
☝️У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 УУС Гродзенскага аблвыканкама
У спіс “экстрэмістаў” МУС дадаў яшчэ 19 чалавек
З адзнакай “судзімасць не пагашаная” у пералік уключаныя Вольга Вострыкава, Арцём Скоблік, Віктар Міхалькевіч, Сяргей Матора, Мікіта Стоян, Раман Абрамаў і Яніна Гудкова, Таццяна Хабарава, Мікалай Шэмпель, Андрэй Шайко, Дзмітрый Мароз, Дзяніс Дарашэвіч, Святлана П’янава, Андрэй Блінкоў.
Яшчэ насупраць пяці прозвішчаў указана “адбывае пакаранне”. Гэта Кацярына Манкевіч, Дзяніс Адамін, Валерый Рынкевіч, Арцём Меркель, Аксана Дзячук.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
edited
Лукашенко подтвердил приезд Коула, утверждает, что уже грузятся белорусские калийные удобрения в США и готовится программа по ядерным материалам
“Я говорил откровенно, что я трампист, я поддерживал [Дональда] Трампа. Я вижу его ошибки. Об этом говорю прямо его лучшему другу, который должен приехать к нам“, — сказал Лукашенко на полигоне Обуз-Лесновский.
Оратор вновь озвучил желание встретиться с президентом США, готовности “и к малой, и к большой сделке“. Он также заявил о поставке белорусских калийных удобрений Вашингтону: “Сейчас грузим калий — продаем Соединенным Штатам Америки. <…> Вот у нас высвободилось. Мы же законтрактовали их (удобрения. — “Позірк“.) на этот год, на следующий год рассмотрим".
☝️Ранее сообщалось, что Коул может вновь приехать в Беларусь 14 сентября. 29 августа в интервью "Голосу Америки" он заявил, что через пару недель поедет в Минск, где, судя по его высказываниям, планирует освободить еще 200–300 политзаключенных.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 телеграм-канал "Пул Первого"
Бяляцкаму ў Вашынгтоне ўручаны медаль фонду NED за служэнне дэмакратыі
Медалём Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі за шматгадовую працу дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі ўзнагароджаны 10 верасня ў Вашынгтоне старшыня ПЦ “Вясна“, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень Алесь Бяляцкі.
“Яшчэ дзевяць месяцаў таму я сядзеў у турме ў жорсткіх умовах і не мог сабе ўявіць, што калі-небудзь выйду на волю. Ніводнай хвіліны пасля вызвалення я не забываю, што ў лукашэнкаўскіх турмах знаходзяцца яшчэ больш за 900 зняволеных“, — сказаў Бяляцкі, атрымліваючы ўзнагароду.
Праваабаронца адзначыў, што два гады таму NED адзначыў гэтым медалём дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую: “А цяпер тут я — гэта прызнанне свабодалюбнага памкнення беларускага народа, які хоча жыць у незалежнай і дэмакратычнай краіне“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра "Вясна"
edited
Кучынскі абмеркаваў з літоўскімі палітыкамі падрыхтоўку да магчымага вызвалення палітвязняў
На сустрэчах з дарадцам прэзідэнта па знешняй палітыцы Данатасам Аўгулісам і віцэ-спікерам Сейма Вікторыяй Чміліце-Нільсэн дырэктар літоўскага офіса дэмлідара Дзяніс Кучынскі "падзякаваў Літве за дапамогу з дакументамі і легалізацыяй для ўжо вызваленых", паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
У святле старшынства Літвы ў Савеце Еўрасаюза былі разгледжаны "магчымыя фарматы прысутнасці Беларусі на мерапрыемствах і сустрэчах, а таксама захаванне беларускага пытання ў фокусе ўвагі".
☝️Раней паведамлялася, што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, спецпасланнік Дональда Трампа Джон Коўл можа зноў прыехаць у Беларусь 14 верасня. 29 жніўня ў інтэрв'ю "Голасу Амерыкі" ён заяўляў, што праз пару тыдняў паедзе ў Мінск, дзе, мяркуючы па яго словах, плануе вызваліць яшчэ 200–300 палітвязняў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 На сустрэчы з віцэ-спікерам Сейма Літвы Вікторыяй Чміліце-Нільсэн. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
edited
Ціханоўская да гадавіны 11 верасня: Тыя, хто выкарыстоўвае тэрор, хочуць, каб страх вырашаў, як нам жыць
Пра салідарнасць з амерыканскім народам заявіла дэмлідар Беларусі Святлана Ціханоўская ў 25-ю гадавіну тэрарыстычных актаў 11 верасня ў ЗША.
У сацыяльнай сетцы X Ціханоўская адзначыла, што мужнасць блізкіх загінулых і тых, хто першымі ішоў насустрач небяспецы, "заслугоўвае большага, чым наша захапленне", і заклікала "ўшанаваць памяць 2.977 чалавек, забітых у той дзень".
"[Мужнасць] падштурхоўвае нас абараняць адзін аднаго, разам супрацьстаяць тэрору і бараніць свабоду жыць без страху. Тыя, хто выкарыстоўвае тэрор, хочуць, каб страх вызначаў наша жыццё. Мы ніколі не павінны даваць ім гэтую ўладу", — адзначыла палітык.
☝️11 верасня 2001 года тэрарысты групоўкі "Аль-Каіда" захапілі чатыры амерыканскія пасажырскія лайнеры. Два з іх пратаранілі будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com
У Міністэрстве адукацыі зноў заяўляюць, што збор грошай у школах можа праходзіць "выключна добраахвотна"
У афіцыйным тэлеграм-канале ведамства апублікавана паведамленне, у якім змяшчаецца заклік "давяраць толькі афіцыйным крыніцам і сцерагчыся правакацый з недакладных каналаў".
У якасці аднаго з прыкладаў фэйкаў названы зборы грошай з бацькоў школьнікаў. Міністэрства сцвярджае, што "[фінансавая] дапамога аказваецца выключна добраахвотна шляхам пераводу на разліковы рахунак установы".
☝️Тым часам у сацсетках бацькі непаўналетніх актыўна абмяркоўваюць зборы на школьныя патрэбы. А восенню 2023 года сам Аляксандр Лукашэнка выказаўся за ўдзел бацькоў у фінансаванні школ: "Нічога страшнага. У нас бясплатная адукацыя. Толькі дырэктарам трэба разумна гэта рабіць".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: БелТА
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Главный идеолог белорусского режима Владимир Перцов накануне “Дня народного единства“ раскритиковал тех, кто выступает за “альтернативную историческую правду“.
Напомним, 17 сентября 1939 года Красная армия перешла польскую границу. Территория БССР впечатляюще расширилась на запад, население увеличились почти вдвое.
Но так называемый "освободительный поход" был частью реализации договоренностей Сталина и Гитлера о разграничении “сфер интересов“ в Восточной Европе. После этого в Западной Беларуси развернулась форсированная советизация во всей ее красе.
“Многонациональное Народное собрание Западной Беларуси единогласно проголосовало за установление советской власти в крае и воссоединение с БССР“, — сообщается в материале для пропагандистов, но умалчивается о многом другом.
На самом деле именно идеологи занимаются однобоким освещением истории, которое пытаются приписать cвоим противникам, пишет в материале для @pozirkonline политический аналитик Александр Класковский.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
edited
Латушка ахарактарызаваў сітуацыю ў беларускай культуры як драматычную
Пра транснацыянальныя рэпрэсіі супраць дзеячаў беларускай культуры за мяжой узгадаў кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з прадстаўніцамі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
“На працягу дзесяцігоддзяў [Аляксандр] Лукашэнка змагаўся з беларускай культурай, але цяпер гэта набыло беспрэцэдэнтныя маштабы, — цытуе яго прэс-служба АПК. — Культура сёння з’яўляецца адной з галоўных мішэняў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Таксама яна з’яўляецца асноўнай арэнай гібрыднай вайны Расіі”.
Экс-дыпламат таксама прапанаваў стварыць Еўрапейскі фонд беларускай культуры, каб “заснаваць праграмы інстытуцыйнай і фінансавай падтрымкі незалежных беларускіх культурных устаноў і ініцыятыў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: "Позірк"
Затрыманы мінчанін, які забіў цяжарную ад яго жанчыну
Як паведамляе прэс-служба МУС, "фігурант прызнаўся, што меў з загінулай блізкія стасункі і ведаў, што яна чакае ад яго дзіця". Пры гэтым мужчына "афіцыйна знаходзіўся ў іншых адносінах, праз што паміж ім і ахвярай рэгулярна ўзнікалі канфлікты".
"Падчас чарговай сваркі зламыснік некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў. Па дарозе пазбавіўся доказаў — скрываўленай вопраткі і яе смартфона", — гаворыцца ў рэлізе.
У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт праекта закона раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка, назваўшы яго "дуратой, узятай перш за ўсё з Захаду".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: needpix.com
edited
Разведка со стороны Запада “ведется почти внаглую, c нарушениями воздушного пространства“, утверждает Лукашенко
Об “агрессивной риторике в адрес Беларуси“ со стороны Запада заявил Александр Лукашенко при посещении общевойскового полигона Обуз-Лесновский (Барановичский район).
“Разведка в отношении Беларуси ведется достаточно открыто, почти внаглую: периодически фиксируем разного рода провокации, нарушения воздушного пространства“, — цитирует Лукашенко его пресс-служба.
Лукашенко повторил свой тезис о том, что властям нужно “готовиться к войне, чтобы ее избежать“, и традиционно заявил, что Минск “не собирается ни на кого нападать.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 телеграм-канал "Пул Первого"
edited
Мінфін з 15 верасня значна павялічвае цэны на скупку ў фізасоб каштоўных металаў
Цэны на золата ў выглядзе вырабаў і лому за 1 грам вырастуць на 17%, плаціна 950-й пробы падаражэе на 19%, срэбра — на 18–22%, вынікае з пастановы Міністэрства фінансаў ад 9 верасня.
Напрыклад, 1 грам золата 375-й пробы будзе каштаваць 151,87 рубля, срэбра 750-й пробы — 4,55 рубля.
👆Папярэдні раз Мінфін устанаўліваў новыя цэны на скупку каштоўных металаў 28 ліпеня: кошт залатых вырабаў і лому з 1 жніўня быў нязначна павялічаны, срэбных — зніжаны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 neg.by
edited
У жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі
Рост цэн на іх ў жніўні 2026 года склаў 13,41%, 6,41% і 4,98% адпаведна, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Белстата.
Агулам за мінулы месяц яны знізіліся на 0,08%.
За восем месяцаў 2026 года цэны выраслі на 3,12%. Сярод несезонных харчовых тавараў апераджальнымі тэмпамі раслі цэны на марожаную рыбу, соду, воцат, цыгарэты і соль. Паслугі з пачатку года выраслі ў кошце на 7,64%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: belgazeta.by
Латушка: Калі Расія кантралюе інфапрастору Беларусі і ўкладае ў гэта мільярды долараў, то ЕС мусіць інвеставаць столькі ж у беларускае грамадства
Да павелічэння падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл і незалежных СМІ заклікаў Еўрасаюз кіраўнік НАУ Павел Латушка на XXXV Эканамічным форуме ў Карпачы.
Стратэгія ЕС “мусіць палягаць не толькі ў тым, каб будаваць на мяжы плот і купляць зброю”, сказаў Латушка: “[Яна] таксама мусіць быць у інфармацыйнай сферы. Мы мусім змагацца за розумы людзей”.
Варта фінансаваць дэмакратычныя інстытуты Беларусі за мяжой “у такой ступені, каб гэта сапраўды мела велізарны ўплыў”, лічыць палітык.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба АПК
На учениях в РФ мобильные группы тренировались уничтожать беспилотники, впервые в составе подразделений ПВО работали курсантки
О проведении практического этапа оперативно-тактических учений на одном из полигонов России с родами войск ВВС и ПВО Вооруженных сил Беларуси отчиталось белорусское Министерство обороны.
Выполнены боевые стрельбы из зенитного ракетного комплекса С-300ПС, экипажи учебно-боевых самолетов Як-130 и истребителей Су-30СМ “отработали по условному противнику в воздухе”, говорится в релизе.
“Впервые в составе подразделений войск ПВО задачи выполняли девушки-военнослужащие — курсанты факультета противовоздушной обороны Военной академии Беларуси“, — уточняется в сообщении.
☝️Минск поддерживает Москву в развязанной ею в феврале 2022 года полномасштабной войне против Украины. На этом фоне учения силовиков правящий режим проводит практически безостановочно.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: pvo.guns.ru
У двух раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў
Гэта датычыцца двух раёнаў Брэсцкай вобласці — Маларыцкага і Брэсцкага, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Свабодна наведваць лясы дазволена ў 13 з 118 раёнаў: Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Лепельскім, Міёрскім, Пастаўскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім (Віцебская вобласць), Гродзенскім, Астравецкім, Ашмянскім, Смаргонскім (Гродзенская вобласць), а таксама Маладзечанскім і Мядзельскім раёнах (Мінская вобласць).
Абмежаванні дзейнічаюць у Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады
Новы гістарычны максімум зарэгістраваны ў тым жа горадзе — Васілевічах, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У гэтым горадзе на тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ўчора паветра прагрэлася да 30 градусаў.
Лакальныя максімумы перакрытыя на 11 метэастанцыях Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. У Горках (Магілёўская вобласць) паўтораны рэкорд дня, які трымаецца 117 гадоў (27 градусаў).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"