Ціханоўская да гадавіны 11 верасня: Тыя, хто выкарыстоўвае тэрор, хочуць, каб страх вырашаў, як нам жыць Пра салідарнасць з амерыканскім народам заявіла дэмлідар Беларусі Святлана Ціханоўская ў 25-ю гадавіну тэрарыстычных актаў 11 верасня ў ЗША. У сацыяльнай сетцы X Ціханоўская адзначыла, што мужнасць блізкіх загінулых і тых, хто першымі ішоў насустрач небяспецы, "заслугоўвае большага, чым наша захапленне", і заклікала "ўшанаваць памяць 2.977 чалавек, забітых у той дзень". "[Мужнасць] падштурхоўвае нас абараняць адзін аднаго, разам супрацьстаяць тэрору і бараніць свабоду жыць без страху. Тыя, хто выкарыстоўвае тэрор, хочуць, каб страх вызначаў наша жыццё. Мы ніколі не павінны даваць ім гэтую ўладу", — адзначыла палітык. ☝️11 верасня 2001 года тэрарысты групоўкі "Аль-Каіда" захапілі чатыры амерыканскія пасажырскія лайнеры. Два з іх пратаранілі будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com