10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады Новы гістарычны максімум зарэгістраваны ў тым жа горадзе — Васілевічах, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета. У гэтым горадзе на тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ўчора паветра прагрэлася да 30 градусаў. Лакальныя максімумы перакрытыя на 11 метэастанцыях Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. У Горках (Магілёўская вобласць) паўтораны рэкорд дня, які трымаецца 117 гадоў (27 градусаў). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"