Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Затрыманы мінчанін, які забіў цяжарную ад яго жанчыну Як паведамляе прэс-служба МУС, "фігурант прызнаўся, што меў з загінулай блізкія стасункі і ведаў, што яна чакае ад яго дзіця". Пры гэтым мужчына "афіцыйна знаходзіўся ў іншых адносінах, праз што паміж ім і ахвярай рэгулярна ўзнікалі канфлікты". "Падчас чарговай сваркі зламыснік некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў. Па дарозе пазбавіўся доказаў — скрываўленай вопраткі і яе смартфона", — гаворыцца ў рэлізе. У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт праекта закона раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка, назваўшы яго "дуратой, узятай перш за ўсё з Захаду". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: needpix.com

Views over time

010020030011 Sep 10:1012 Nov 01:4331211 Sep 10:10: 0 views12 Nov 01:43: 312 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Sep 2026, 10:100
12 Nov 2026, 01:43312

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.