Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 27 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Вячорка і Шыянок абмеркавалі з прадстаўнікамі МЗС і Офіса прэзідэнта Чэхіі падтрымку беларусаў у гэтай краіне Сітуацыю с палітвязнямі ў Беларусі, санкцыйную палітыку, падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і беларусаў абмеркавалі з прадстаўніцай чэшскага МЗС Ханай Губачкавай ды прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта гэтай краіны галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і кіраўніца Офіса беларускіх дэмсіл у Праге Крысціна Шыянок. Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, сустрэча адбылася ў рамках візіту Вячоркі ў Чэхію (8–9 верасня). “Чэшскі бок пацвердзіў, што неўзабаве сваякі беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, змогуць атрымліваць візы, — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта стала вынікам сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Чэхіі Пэтрам Мацынкам, а таксама намаганняў беларускай дыяспары”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прага. Ілюстрацыйнае фота: Anthony Delanoix / unsplash.com

  2. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 11 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Сэнсоўня пра 2019-ы ў Познані (Pakoj 202, Nowowiejskiego 46, 19.00). ▪️Выстава Міхаіла Казлякоўскага "Імёны" ў Брэсце (гарадская бібліятэка імя Пушкіна, б-р Шаўчэнкі, 3, 18.00). ▪️Выстава Фелікса Гумена "Акварэль — маё жыццё" ў Мінску (галерэя "Лабірынт", Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, 16.00). ▪️Канферэнцыя "Абарончае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка" ў Міры і Мінску (Мірскі замак, вул. Чырвонаармейская, 2, Мір, Карэліцкі каён, Гарадзенская вобл.; Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1, Мінск, пачатак аб 11.30). ▪️Выстава Аксаны Гайдуковіч "Мой шлях" у Брэсце (выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, вул. Савецкая, 54, 16.00). ▪️Выстава "Строй" у Супраслі (Biblioteka Publiczna w Supraślu, sala Guliwer, ul. Cieliczańska 1, 18.00). ▪️Спектакль “Connection”, прысвечаны беларускім жанчынам-палітзняволеным у Вене (Celeste, Hamburgerstr. 18, 19.00). ▪️Выстава Аляксандра Бублікава "Цішыня. Арт-партрэт" у Мінску (галерэя Савіцкага, пл. Свабоды, 15, 18.00). ▪️Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску (Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5А). ▪️Фестываль водных ліхтарыкаў у Гомелі (пляж кар'ера № 17, 20.00). ▪️Экскурсіі па калекцыі клёнаў у мінскім батанічным садзе (Цэнтральны ўваход у батанічны сад, вул. Сурганава, 2в, 18.00). Удзел — ад 2 да 3 рублёў і квіток у батсад. ▪️Адкрыццё сезону "Мовы нанова" пад Вроцлавам (Pałac Borowa, Lipowa 34, Borowa Oleśnicka, 18.00). Запіс. ▪️Творчая сустрэча з паэтэсай Настай Кудасавай ў Браціславе (Romerov dom, Zámočnícka 10, 17.45).

  3. 🌙 Галоўныя навіны 10 верасня: 🥷 Праваабаронцы паведамляюць пра рэпрэсіі супраць сваякоў былых палітвязняў. 🌡 У Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны. 🇺🇳 Генасамблея ААН разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. ⛓️ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек, іх колькасць перавысіла 900. 👩🏻 Святлана Ціханоўская абмеркавала падтрымку беларускай мовы з прадстаўнікамі ПАСЕ. 📷 Балотны масіў Ельня на поўначы Беларусі ў Віцебскай вобласці. Крыніца: threads.com/@gastinia.by

  4. Власти Беларуси и РФ намерены провести в Нью-Йорке встречу по “запуску переговорного процесса“ о Евразийской хартии Представители внешнеполитических ведомств Беларуси и России провели консультации “по тематике евразийской безопасности и разработки Евразийской хартии многообразия и многополярности в XXI веке“, сообщает пресс-служба белорусского МИДа. “Обсудили вопросы подготовки министерской встречи по запуску переговорного процесса по Хартии, которая состоится 25 сентября 2026 г. на полях 81-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН в Нью-Йорке“. Идея разработки Евразийской хартии впервые была озвучена на Международной конференции по евразийской безопасности в Минске в октябре 2023 года. Основной смысл — построение многополярного мира. При этом особо выделяется роль Евразии как его “географического центра и материального фундамента“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: Starline / magnific.com

  5. edited

    Святлана Ціханоўская абмеркавала падтрымку беларускай мовы з аўтарамі даклада пра сувязь культуры з дэмакратызацыяй Беларусі, які рыхтуе ПАСЕ У сустрэчы, якая адбылася ў Варшаве, узялі ўдзел кіраўніца сакратарыята Камітэта ПАСЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ Таццяна Тэрмачыч, а таксама другі намеснік старшыні гэтага камітэта Агнешка Памаска, паведаміла прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета Як адзначана, у дакладзе “Разгляд культуры як асновы дэмакратызацыі Беларусі” плануецца разгледзець ролю культуры ў дэмакратычным грамадстве, русіфікацыю і ўплыў расійскай прапаганды, становішча і ролю беларускай мовы, рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры і палітвязняў, стан беларускай культуры ў выгнанні. “Рэжым разумее, што беларуская культура і мова ўмацоўваюць нашу нацыянальную ідэнтычнасць, таму мэтанакіравана іх знішчае, — сказала палітык. <...> Падтрымка беларускай культуры — гэта таксама падтрымка незалежнай і дэмакратычнай Беларусі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Ціханоўскай

  6. Паводле абвінавачання ў "падрыхтоўцы тэракту" грамадзянін Беларусі прыгавораны расійскім судом да 25 гадоў зняволення Як паведамляе агенцтва ТАСС, у снежні 2024 года грамадзянін Беларусі Кітаў у Краснадары "пачаў перапіску з асобай, якая прадставілася супрацоўнікам Службы бяспекі Украіны, падчас якой падсудны даў сваю згоду на канфідэнцыйнае супрацоўніцтва". 26 лютага 2025 года мужчына, як сцвярджаецца, атрымаў заданне падарваць пункт адбору на ваенную службу па кантракце ў Наварасійску Краснадарскага краю і пачаў яго выконваць. Заяўлена, што тэракт прадухілілі супрацоўнікі ФСБ. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: ФСБ РФ, ТАСС / стоп-кадр: "Позірк"

  7. edited

    Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Мальдывамі пра ўзаемную адмену віз Згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі і Мальдываў змогуць "уязджаць, выязджаць і праязджаць транзітам па тэрыторыі дзяржавы іншага боку без віз". Пры гэтым працягласць бязвізавага знаходжання не павінна перавышаць 30 дзён. Міністэрства замежных спраў упаўнаважанае правесці перамовы па праекце і падпісаць дакумент. ☝️Сёлета ў лютым Беларусь наведваў намміністра замежных спраў Мальдыўскай Рэспублікі Махамед Вішам. Мальдывы — самая маленькая па плошчы краіна ў Азіі і найбуйнейшая каралавая дзяржава свету. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Rayyu Maldives / unsplash.com

  8. Россельхознадзор не пропустил в Россию продукцию белорусского предприятия “Веллес-Мит“ О запрете на ввоз партии свиных субпродуктов от предприятия “Веллес-Мит“, сообщила пресс-служба Северо-Западного управления Федеральной службы РФ по ветеринарному и фитосанитарному надзору. Отмечается, что 20,2 тонны свиных голов пытались провезти через пункт пропуска Лобок. Груз предназначался получателю из Ростова-на-Дону. О временном ограничении на ввоз и транзит по РФ мясной продукции от “Веллес-Мит“ стало известно в конце июля. Причиной послужило выявление двух партий свиного шпика, которые транспортировались транзитом в адрес казахстанского предприятия — по поддельному ветеринарному сертификату. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: golosstepi.ru

  9. edited

    Подписан указ о создании Академии интеллектуальных технологий Согласно документу, с 1 сентября 2027 года академия должна начать подготовку специалистов “в области естественных наук, промышленных и цифровых технологий, других перспективных направлений“. Для поступления предусмотрен “уникальный порядок отбора в формате республиканского конкурса“. Участвовать в нем смогут выпускники школ, учащиеся колледжей и студенты вузов, специалисты предприятий и ученые. ☝️Планируется организовать обучение на предприятиях “с решением реальных производственных задач“. Например, 4 августа на совещании о создании Академии Лукашенко заявил, что в ней, возможно, смогут изобрести “принципиально новое мощное средство борьбы с беспилотниками“, которое “обнулит значение и роль БПЛА“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: Steve A. Johnson / unsplash.com

  10. edited

    На пажары ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі Пра гібель чатырох чалавек — членаў адной сям'і — на пажары ў вёсцы Высокія Ляды (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці) паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Паводле інфармацыі ведамства, паведамленне пра пажар у прыватным доме паступіла каля 14:00. Падчас тушэння пажарныя знайшлі целы гаспадара дома і яго жонкі (абодва 1956 г. н.), а таксама двух іх сыноў (1978 і 1981 г. н.). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДКСЭ

  11. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек, агульная колькасць людзей з гэтым статусам перавысіла 900 Заява прынятая ў сувязі з “новымі выпадкамі асуджэння і пазбаўлення волі грамадзян краіны” за “дзеянні, скіраваныя на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў”. Адзначаецца, што праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра пазбаўленне волі Сяргея Валодзькі, Ірыны Дручынінай, Уладзіміра Карчэўнага, Арыстарха Крукоўскага, Дзмітрыя Лаеўскага, Георгія Максіменкава, Дзмітрыя Юрана. Палітвязнямі таксама прызнаныя Данііл Быкаў, Максім Дзямчук, Антон Барысенка, Таццяна Веціорац, Сяргей Высоцкі, Глеб Ганчароў, Максім Хвесько. ☝️Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць гэтых людзей і ўсіх палітвязняў, а таксама зрабіць захады па дэкрыміналізацыі дыфамацыйных правапарушэнняў і скасаванні артыкулаў КК, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы і службовых асоб. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN

  12. edited

    Украіна ўвяла адмысловы рэжым у кіламетровай паласе ўздоўж мяжы з Беларуссю і РФ Пра ўвядзенне адмысловага памежнага рэжыму на перыяд дзеяння ваеннага становішча паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. Свабодны ўезд, знаходжанне, пражыванне і перамяшчэнне людзей у гэтай зоне забароненыя. Там таксама нельга праводзіць якія-небудзь працы, не звязаныя з “адбіццём узброенай агрэсіі супраць Украіны, абаронай або аховай дзяржаўнай мяжы”. ☝️25 чэрвеня 2026 года Дзяржпагранкамітэт Беларусі, спасылаючыся на ўказанне Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў пра гатоўнасць прапускаць жыхароў Украіны ў беларускія лясы ў Столінскім раёне, каб збіраць грыбы ды ягады, што выклікала негатыўную рэакцыю ўкраінскіх уладаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба ДПСУ

  13. Генасамблея ААН разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі Інфармацыя спецдакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Раймандса Муйжніекса будзе разгледжаная на пасяджэнні Трэцяга камітэта Генасамблеі ААН 26 кастрычніка. Камітэт заслухае спецдакладчыкаў, незалежных экспертаў, старшынь дагаворных органаў і працоўных груп, а таксама правядзе з імі абмеркаванні ў адпаведнасці з мандатамі, дадзенымі Савета па правах чалавека і Генасамблеяй. ☝️У папярэднім дакладзе, прадстаўленым у Трэцім камітэце 27 кастрычніка 2025 года, Муйжніекс канстатаваў дыскрымінацыю і палітычна матываваны прыгнёт работнікаў у Беларусі ў дзяржаўным і прыватным сектарах, знішчэнне незалежных прафсаюзаў ды інш. Сярод рэкамендацый былі скасаванне “чорных спісаў”, перагляд антыэкстрэмісцкага заканадаўства і спыненне практыкі адвольнага прызнання людзей і арганізацый “экстрэмісцкімі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Loey Felipe / UN Photo

  14. edited

    Долар, еўра і юань патаннелі на сённяшніх таргах 📉 Курс долара знізіўся да 3,0197 рубля (-1,26%), еўра — да 3,5187 (-1,11%), юаня — да 4,5284 рубля за 10 (-0,98%). 📈 Расійскі рубель падаражэў да 3,6038 за 100 (+0,49%). ☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 1,17%. За студзень — жнівень афіцыйны курс валюты ЗША ў Беларусі павялічыўся на 4,72%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 profmedia.by

  15. edited

    Лицензирование дополнительного образования позволит “защитить детей от проходимцев“, считает Лукашенко “Мы последовательно на протяжении ряда лет донастраиваем государственное регулирование образовательной деятельности. Подчеркну, донастраиваем, а не закручиваем гайки, как порой пытаются это преподнести нечистоплотные СМИ или убежавшие за рубеж псевдоэксперты“, — сказал оратор. Сфера образования, по его мнению, “является государствообразующей“, поэтому власти будут ее “регулировать с учетом национальных интересов“: “Как бы кому-то это ни нравилось“. Под “дополнительным образованием“ обычно понимаются занятия вне обычной школьной программы: кружки, секции, музыкальные и художественные школы, языковые курсы, различные развивающие занятия для детей и молодежи. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: БелТА

  16. edited

    Экс-директор “Коммунарки“ приговорен к 7 годам заключения за коррупцию По информации Генпрокуратуры, экс-руководитель кондитерской фабрики признан виновным в "превышении власти и служебных полномочий" и за "получение взятки в крупном размере". "Бывший руководитель фабрики с 2022 по 2024 годы <...> дал преступные указания подчиненным работникам о внесении в бизнес-план проекта и другие документы заведомо ложных сведений об инвестиционных капитальных затратах в рамках проекта, а также экономических показателях его эффективности", — говорится в сообщении. ☝️Имя фигуранта не называется, однако известно, что в упомянутые годы предприятие возглавлял Сергей Анюховский. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: Homoatrox / wikimedia.org

  17. edited

    У Беларусі працягваюць прызнаваць “экстрэмісцкай” “непажаданую” для ўладаў мастацкую літаратуру Міністэрства інфармацыі ўнесла раман “Ноа” французскага пісьменніка Марка Леві ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Як вынікае з пераліку на сайце ведамства, падставай паслужыла рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 7 верасня. Раман з’яўляецца трэцяй, заключнай, часткай цыкла “Група 9”. Значная частка дзеяння ў гэтай кнізе адбываецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Асобна міністэрства вядзе і перыядычна папаўняе “спіс друкаваных выданняў, што ўтрымліваюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. У гэтым пераліку цяпер 258 пазіцый. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

  18. edited

    Литовский фермер нашел на поле недалеко от границы с Беларусью боевую гранату — опасная находка уничтожена По информации ведомства, литовский фермер нашел взрывоопасный предмет на поле, которое он обрабатывал, и сообщил об этом дежурному погранзаставы Пурвенай (Варенский пограничный отряд). “Место находки находится в 1.300 метрах от государственной границы с Беларусью, — говорится в сообщении. — Пограничники <…> незамедлительно приступили к охране места обнаружения и прилегающей территории. “Вскоре на место прибыли специалисты роты обезвреживания взрывных устройств инженерного батальона им. Юозаса Виткуса Вооруженных сил Литвы. Они установили, что находка — советская ручная граната Ф-1 времен Второй мировой войны. После осмотра было принято решение обезвредить гранату на месте“ — отметила СОГГ. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 СОГГ Литвы

  19. edited

    Генпрокуратура Швейцарии отклонила жалобу “о преступлениях против человечности“ в Беларуси, поданную экс-политзаключенной Херше Как пишет местный интернет-ресурс gothamcity.ch, надзорный орган счел условия ее содержания “чрезвычайно суровыми” и “частично унижающими достоинство”. Вместе с тем, по мнению прокуроров, которое распространило издание, это является “обычными недостатками тюрем в авторитарном режиме, а не пытками“. 7 декабря 2020 года суд Советского района Минска признал Херше виновной в сопротивлении сотруднику милиции (ч. 2 ст. 363 УК) и приговорил к 2,5 года лишения свободы и выплате 1.000 рублей признанному пострадавшим силовику. Херше обвинили в том, что 19 сентября 2020 года во время несанкционированного женского марша возле столичного Комаровского рынка она сорвала балаклаву с 22-летнего силовика, “поцарапала ему лицо, причинив тем самым телесные повреждения“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 delfi.lt

  20. edited

    Беларусь прибыл новый посол Швейцарии Новый посол Швейцарии Штефан Эстерманн прибыл в Беларусь. Об этом дипломат сообщил в видеоролике, опубликованном на странице посольства в “Фейсбуке“. В системе внешнеполитического ведомства дипломат с 1996 года. 58-летний Эстерманн работал в том числе в Украине и России, занимал должность руководителя аппарата ведомства. ☝️Швейцария — одна из немногих стран Европы, которая на фоне развернувшихся в Беларуси репрессий прислала в Минск дипломата уровня посла. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  21. Older posts