10 беларусаў абвінавачваюцца ў Польшчы ў нелегальнай вытворчасці цыгарэт Адзначаецца, што ў вытворчасці былі задзейнічаныя 10 грамадзян Беларусі. Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы (НПА) паведамляе, што расследаванне пад наглядам пракуратуры праводзілі супрацоўнікі Бешчадскага аддзела Памежнай аховы ў Перамышлі і Сілезскага мытна-падатковага ўпраўлення ў Катавіцах. НПА адзначыла, што 22 сакавіка супрацоўнікі Памежнай аховы спынілі і абшукалі аўтамабіль "Сітраэн Джампер", які выязджаў з цэха. У грузавым адсеку яны выявілі цыгарэты без акцызных марак. Усяго было канфіскавана 75 тыс. пачкаў, або 1,5 млн цыгарэт. Следства выявіла, што ў Паўліцы дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой была нелегальная вытворчасць і продаж тытунёвых вырабаў без польскіх акцызных марак. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gov.pl