Базавая інфляцыя ўсё лета заставалася на адным узроўні — Нацбанк Базавая інфляцыя у жніўні 2026 года склала 4,8% (тут і далей у гадавым вымярэнні), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў. У ліпені і чэрвені базавая інфляцыя таксама была 4,8%. Такім чынам, усё мінулае лета паказчык захоўваўся на адным узроўні. Цэны на плодаагароднінную прадукцыю (сезонныя тавары) у мінулым месяцы знізіліся на 10,1% (у ліпені — на 10,8%, чэрвені — на 11,5%). Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі на 6,5% (+6,5% і +6,6% адпаведна). Агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі (індыкатар інфляцыі, вычышчаны ад уплыву рознага роду шокаў) павялічыўся на 4% (+4% і +4,1%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belarus.kp.ru