Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Кучынскі абмеркаваў з літоўскімі палітыкамі падрыхтоўку да магчымага вызвалення палітвязняў На сустрэчах з дарадцам прэзідэнта па знешняй палітыцы Данатасам Аўгулісам і віцэ-спікерам Сейма Вікторыяй Чміліце-Нільсэн дырэктар літоўскага офіса дэмлідара Дзяніс Кучынскі "падзякаваў Літве за дапамогу з дакументамі і легалізацыяй для ўжо вызваленых", паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай. У святле старшынства Літвы ў Савеце Еўрасаюза былі разгледжаны "магчымыя фарматы прысутнасці Беларусі на мерапрыемствах і сустрэчах, а таксама захаванне беларускага пытання ў фокусе ўвагі". ☝️Раней паведамлялася, што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, спецпасланнік Дональда Трампа Джон Коўл можа зноў прыехаць у Беларусь 14 верасня. 29 жніўня ў інтэрв'ю "Голасу Амерыкі" ён заяўляў, што праз пару тыдняў паедзе ў Мінск, дзе, мяркуючы па яго словах, плануе вызваліць яшчэ 200–300 палітвязняў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 На сустрэчы з віцэ-спікерам Сейма Літвы Вікторыяй Чміліце-Нільсэн. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Views over time

010020030011 Sep 12:2412 Nov 01:4330611 Sep 12:24: 0 views12 Nov 01:43: 306 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Sep 2026, 12:240
12 Nov 2026, 01:43306

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.