Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 59 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца
Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 верасня 2026 года мела 47.872 грамадзяніны Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што за месяц іх колькасць зменшылася на 411, або на 0,85% (на 1 жніўня — 48.283), ад пачатку 2026 года — на 2.414, або на 4,80% (на 1 студзеня — 50.286), у гадавым вымярэнні — на 3.648, або на 7,08% (на 1 верасня 2025-га — 51.520), да 1 верасня 2024-га — на 13.684, або на 22,23% (61.556).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь
Анджэй Пачобут у аўторак, 8 верасня, перасёк польска-беларускую мяжу і накіраваўся ў Гродна. Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza.
📷 "Позірк"
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Зарплаты ў Беларусі растуць — і, як ні дзіўна, гэта пачынае непакоіць улады. Пакуль адны чыноўнікі тлумачаць беларусам, чаму сярэднія 3172 рублі не азначаюць, што менавіта столькі атрымлівае кожны, Лукашэнка заклікае не фарсіраваць рост заробкаў у сталіцы.
Пры гэтым заробкі растуць не толькі таму, што эканоміка стала працаваць лепш. Адна з галоўных прычын — дэфіцыт працоўнай сілы. Спецыялістаў не хапае, і працадаўцы вымушаныя плаціць больш. А людзей, якіх можна было б прыцягнуць на іх месца, усё менш.
У выніку ўлады сутыкнуліся з парадаксальнай сітуацыяй: рост даходаў сам па сабе становіцца праблемай, але забарона на рост заробкаў не ліквідуе дэфіцыт кадраў, інфляцыю ці наступствы адтоку спецыялістаў з краіны.
Чаму афіцыйныя 3172 рублі так моцна разыходзяцца з адчуваннем рэальнасці, адкуль бярэцца дэфіцыт кадраў і чаму пасля разгрома незалежнай медыйнай і экспертнай прасторы дзяржаве ўсё часцей даводзіцца самой тлумачыць беларусам, што адбываецца з іх эканомікай, — у аналітыцы эканаміста Алеся Гудзіі для @pozirkonline.
🗝 Чытаць матэрыял без VPN
#аналітыка_позірку
Пракуратура Мінска запатрабавала ад маркетплэйса прыбраць з продажу дроны, баючыся іх выкарыстання “экстрэмістамі”
Парушэннем заканадаўства аб абароце беспілотнікаў і авіямадэляў палічыла наяўнасць такіх у продажы на “буйной інтэрнэт-пляцоўцы” пракуратура Мінска.
Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, якая спасылаецца на службу інфармацыі сталічнай пракуратуры, на маркетплэйсе “меліся прапановы аб набыцці радыёкіраваных самалётаў, абсталяваных камерай для аэраздымкі, квадракоптара з камерай, аснашчанага інтэлектуальным абыходам перашкодаў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Генпракуратуры
edited
Сёння ў Варшаве адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы
Сустрэча адбудзецца а 18:30 на Замкавай плошчы.
"Аршанская бітва 1514 года — гэта адна з самых слаўных і маштабных перамог у сумеснай ваеннай гісторыі беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў",
— заявіў "Радыё Рацыі" арганізатар акцыі, лідар Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык.
Паводле яго, перамога на Крапівенскім полі спыніла экспансію Масквы на захад на стагоддзе.
"Зараз беларускі народ у катастрафічнай сітуацыі. Таму я запрашаю ўсіх, каб мы разам паказалі, што Беларусь вырвецца з-пад маскоўскай няволі. Наша гісторыя нам мусіць дапамагчы",
— сказаў Сіўчык.
Таксама мерапрыемства прысвечаныя важнаму і святочнаму Дню ў беларускай гісторыі пройдуць у Львове.
Перамога войскаў Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага 8 верасня 1514 года пад Оршай — сведчанне таго, што беларусы маюць “сваю ваенную гісторыю”, гаворыцца ў заяве дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
📷 https://cyfrowe.mnw.art.pl
Перамога ў бітве пад Оршай сведчыць пра тое, што ў беларусаў ёсць свая ваенная гісторыя — Ціханоўская
Перамога войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага 8 верасня 1514 года пад Оршай — сведчанне таго, што беларусы маюць “сваю ваенную гісторыю”, гаворыцца ў заяве дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у 512-ю гадавіну бітвы з маскоўскім войскам.
“Нам шмат гадоў распавядалі, што беларуская гісторыя пачалася ледзь не ў мінулым стагоддзі. Маўляў, да Савецкага Саюза або Расійскай імперыі ў нас нібыта нічога і не было. Але гэта няпраўда”,
— падкрэсліла палітык.
Паводле яе слоў, перамога войскаў пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага была агульнай для беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 holiday.by
edited
Літва выступае за ўзмацненне санкцый супраць Беларусі — галоўная дарадца прэзідэнта Наўседы
Пазіцыя Літвы ў дачыненні да Беларусі “не пастрожваецца і не змякчаецца”, заявіла 8 верасня ў эфіры Žinių radijas галоўная дарадца прэзідэнта гэтай балтыйскай краіны Аста Скайсгірытэ.
“Мы прытрымліваемся сваёй лініі і, думаю, нягледзячы на ўсе размовы, якія ўзнікаюць у публічнай прасторы, будзем працягваць яе прытрымлівацца. Беларускі рэжым — рэпрэсіўны рэжым, санкцыі супраць Беларусі маюць ўзмацняцца”,
— цытуюць чыноўніцу літоўскія СМІ.
Паводле слоў Скайсгірытэ, цяпер Вільнюс не бачыць магчымасцей для палітычнага дыялогу з Мінскам.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Чарговая праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе ў Брэсцкай вобласці
Пра правядзенне 8 верасня чарговай “планавай тэхнічнай праверкі” сістэмы апавяшчэння насельніцтва ў Брэсцкай вобласці паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Тэставанне сістэмы запланаванае з 12:00 да 13:00.
“Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”,
— традыцыйна адзначыла ведамства.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 news9.com
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 17 раёнах Беларусі
Аб гэтым сведчыць абноўленая інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.
У Гомельскай вобласці такі рэжым дзейнічае ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Кармянскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Хойніцкім і Чачэрскім раёнах (у 11 з 21); у Брэсцкай — у Брэсцкім, Іванаўскім, Маларыцкім і Пінскім (у 4 з 16); у Магілёўскай — у Касцюковіцкім і Хоцімскім (у 2 з 21).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Ад пачатку года ахвярамі пажараў у Беларусі стала 370 чалавек
Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што гэта на 5,7% больш за колькасць загінулых за аналагічны леташні перыяд (350). У той жа час на 25% знізілася смяротнасць ад агню сярод дзяцей — з 4 да 3.
Колькасць траўмаваных у гадавым вымярэнні вырасла на 17,4% — з 409 да 480; выратаваных — на 35,5% — з 282 да 382.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Raquel Raclette / unsplash.com
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 8 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Тыдзень беларускай культуры ў Вільнюсе (Беларускі музей імя Луцкевіча. "Гістарычна-гастранамічны вечар. Беларусь, Літва і Нямеччына сустрэнуцца за адным сталом", 18:30)
▪️Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску з вучоным сакратаром абласнога краязнаўчага музею Валерыем Шышанавым, прымеркаваная да 60-годдзя даследчыка (Віцебская абласная бібліятэка, 17:00)
▪️Анлайн-прэзентацыя "Мэпінг беларускай прапаганды: аналіз тэлеграм-каналаў" (ютуб-канал Цэнтра новых ідэй, 14:00)
▪️Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове (Дом вольнай Беларусі, 17:00)
▪️Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, 18:00)
▪️Паказы фільмаў на адкрытым паветры "Пад агульным небам" у Варшаве (дворык Centrum Myśli Jana Pawła II , 20:00)
▪️Дзень беларускай вайсковай славы ў Варшаве (Замкавая плошча, 18.30).
edited
🌜Галоўныя навіны 7 верасня:
🇺🇦 Начальнік ГУР Мінабароны Украіны: зараз няма прыкметаў падрыхтоўкі Беларусі да ўступлення ў вайну
🇱🇹 ДГБ Літвы прызнаў пагрозай нацбяспецы 22 грамадзян Беларусі, якія працавалі ў тэхнакампаніі
☝🏻BelPol выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе з расійскім ВПК
🥷 З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.072 НКА
⚰️ Следчы камітэт пацвердзіў смерць удзельніка Мінскага паўмарафону
📷 Сацсеткі, траса Мінск — Віцебск.
edited
За восем месяцаў МАРГ аштрафаваў аб’екты Белкаапсаюза больш чым на 18 тыс. рублёў
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) за восем месяцаў 2026 года па выніках праверак аб’ектаў Белкаапсаюза наклала штрафы на суму 18,1 тыс. рублёў.
Як паведамляе прэс-служба ведамства, “кантрольныя мерапрыемствы” за названы перыяд праведзеныя ў дачыненні да 194 аб’ектаў спажыўкааперацыі. Выдадзена 48 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці і 78 рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
У суды накіравана 28 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за “прапановы да рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 optominsk.by
edited
У Мастоўскім раёне два браты загінулі на пажары
Трагедыя здарылася раніцай 6 верасня ў вёсцы Дулеўшчына.
Адзначаецца, што падчас тушэння палаючага дома супрацоўнікамі МНС выяўленыя целы мужчын (57 і 59 гадоў).
“Паводле слоў суседзяў, браты пры жыцці злоўжывалі спіртнымі напоямі і сістэматычна палілі ў жылых пакоях. Цяпер разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 СК
Беларусь на шостым месцы па колькасці рэпатрыянтаў у Ізраіль за апошнія 12 месяцаў
З 23 верасня 2025 года па 3 верасня 2026-га (прыкладна адпавядае 5786 году па яўрэйскім календары) у Ізраіль прыбыў 491 новы рэпатрыянт з Беларусі. Пра гэта паведаміў партал strana.co.il са спасылкай на звесткі Міністэрства аліі і інтэграцыі Ізраіля і яўрэйскага агенцтва “Сахнут”.
Гэта шосты паказчык пасля Расіі (5.685 чалавек), Францыі (4.364), ЗША (3.333), Вялікабрытаніі (975) і Украіны (797).
Услед за Беларуссю ідуць Канада (440), Аўстралія (247), Аргенціна (243), Грузія (241), ПАР, ФРГ (па 210), Бразілія (200).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Калас: Мінск можа дапамагаць мігрантам капаць тунэлі ў ЕС
Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кая Калас заявіла, што ёсць важкія падставы меркаваць: беларускія ўлады садзейнічаюць стварэнню падземных тунэляў, праз якія мігранты трапляюць у Літву.
"Тэхнічная складанасць тунэляў указвае на арганізаваную падрыхтоўку. Ёсць важкія падставы меркаваць, што Мінск аказвае садзейнічанне",
— сказала Калас.
З пачатку 2026 года Літва зафіксавала 12 выпадкаў пранікнення праз падземныя хады пад мяжой. Калас назвала бяспеку літоўскай мяжы "агульнай еўрапейскай адказнасцю".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 медыяцэнтр Еўрапарламента
Лукашэнка падпісаў указ аб дабрачыннасці ў ахове здароўя
Указ “Аб фондах і дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя” падпісаў 7 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент, як заяўляецца, рэгулюе адносіны ў гэтай сферы і “актуалізуе агульныя палажэнні аб фондах”.
Адзначаецца, што дакументам замацавана “вызначэнне дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя”, а таксама “кола асоб, якія ўдзельнічаюць у яе арганізацыі і фінансаванні”.
“Устаноўлены парадак збору грашовых сродкаў на аказанне медыцынскай дапамогі і іх мэтавага расходавання, а таксама распараджэння сродкамі, якія паступілі на дабрачынныя рахункі звыш ліміту або пакінутыя незапатрабаванымі. Прадугледжаны механізм кантролю за рухам і мэтавым выкарыстаннем збіраных грашовых сродкаў”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
У Беларусі працягвае расці колькасць вакансій для замежных работнікаў
14.715 вакансій адкрыта на 7 верасня 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.
Раней “Позірк” паведамляў, што 23 жніўня такіх вакансій на сайце дзяржслужбы было 14.576.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Aaron Lefler / unsplash.com
Латвія можа цалкам забараніць аўтобусы ў Беларусь і Расію
З пачатку 2027 года Латвія можа спыніць усе рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію, у тым ліку транзітныя маршруты. Адпаведныя папраўкі ўжо ўнесеныя ў латвійскі ўрад.
Рашэнне звязваюць перадусім з пытаннямі бяспекі і сітуацыяй на ўсходняй мяжы ЕС. Пры гэтым пасажыры па-ранейшаму змогуць ездзіць з перасадкамі праз Літву і Эстонію, а таксама карыстацца мікрааўтобусамі.
На гэтым фоне Латвія працягвае ўзмацняць кантроль на мяжы з Беларуссю: у жніўні на латвійскім кірунку зафіксавалі 77% усіх спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Mareks Steins / unsplash.com
Па выніках сямі месяцаў Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыі
Па выніках студзеня — ліпеня 2026 года вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе павялічылася на 0,5% (тут і далей у гадавым вымярэнні), сведчаць даныя Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У Беларусі рост склаў 12,9%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Raiyan Zakaria / unsplash.com