Сёння ў Варшаве адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы Сустрэча адбудзецца а 18:30 на Замкавай плошчы. "Аршанская бітва 1514 года — гэта адна з самых слаўных і маштабных перамог у сумеснай ваеннай гісторыі беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў", — заявіў "Радыё Рацыі" арганізатар акцыі, лідар Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык. Паводле яго, перамога на Крапівенскім полі спыніла экспансію Масквы на захад на стагоддзе. "Зараз беларускі народ у катастрафічнай сітуацыі. Таму я запрашаю ўсіх, каб мы разам паказалі, што Беларусь вырвецца з-пад маскоўскай няволі. Наша гісторыя нам мусіць дапамагчы", — сказаў Сіўчык. Таксама мерапрыемства прысвечаныя важнаму і святочнаму Дню ў беларускай гісторыі пройдуць у Львове. Перамога войскаў Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага 8 верасня 1514 года пад Оршай — сведчанне таго, што беларусы маюць “сваю ваенную гісторыю”, гаворыцца ў заяве дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай. 📷 https://cyfrowe.mnw.art.pl