Калас: Мінск можа дапамагаць мігрантам капаць тунэлі ў ЕС Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кая Калас заявіла, што ёсць важкія падставы меркаваць: беларускія ўлады садзейнічаюць стварэнню падземных тунэляў, праз якія мігранты трапляюць у Літву. "Тэхнічная складанасць тунэляў указвае на арганізаваную падрыхтоўку. Ёсць важкія падставы меркаваць, што Мінск аказвае садзейнічанне", — сказала Калас. З пачатку 2026 года Літва зафіксавала 12 выпадкаў пранікнення праз падземныя хады пад мяжой. Калас назвала бяспеку літоўскай мяжы "агульнай еўрапейскай адказнасцю". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 медыяцэнтр Еўрапарламента