☝️“Аналітыка ад Позірку”. Зарплаты ў Беларусі растуць — і, як ні дзіўна, гэта пачынае непакоіць улады. Пакуль адны чыноўнікі тлумачаць беларусам, чаму сярэднія 3172 рублі не азначаюць, што менавіта столькі атрымлівае кожны, Лукашэнка заклікае не фарсіраваць рост заробкаў у сталіцы. Пры гэтым заробкі растуць не толькі таму, што эканоміка стала працаваць лепш. Адна з галоўных прычын — дэфіцыт працоўнай сілы. Спецыялістаў не хапае, і працадаўцы вымушаныя плаціць больш. А людзей, якіх можна было б прыцягнуць на іх месца, усё менш. У выніку ўлады сутыкнуліся з парадаксальнай сітуацыяй: рост даходаў сам па сабе становіцца праблемай, але забарона на рост заробкаў не ліквідуе дэфіцыт кадраў, інфляцыю ці наступствы адтоку спецыялістаў з краіны. Чаму афіцыйныя 3172 рублі так моцна разыходзяцца з адчуваннем рэальнасці, адкуль бярэцца дэфіцыт кадраў і чаму пасля разгрома незалежнай медыйнай і экспертнай прасторы дзяржаве ўсё часцей даводзіцца самой тлумачыць беларусам, што адбываецца з іх эканомікай, — у аналітыцы эканаміста Алеся Гудзіі для @pozirkonline. 🗝 Чытаць матэрыял без VPN #аналітыка_позірку