Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 17 раёнах Беларусі Аб гэтым сведчыць абноўленая інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў. У Гомельскай вобласці такі рэжым дзейнічае ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Кармянскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Хойніцкім і Чачэрскім раёнах (у 11 з 21); у Брэсцкай — у Брэсцкім, Іванаўскім, Маларыцкім і Пінскім (у 4 з 16); у Магілёўскай — у Касцюковіцкім і Хоцімскім (у 2 з 21). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"