Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. Следчы камітэт пацвердзіў смерць удзельніка Мінскага паўмарафону Гэта 50-гадовы мінчанін Аляксей Дашыневіч. Паводле звестак СМІ, смерць мужчыны наступіла на 13-м кіламетры дыстанцыі. Паведамлялася, што прыкладна ў 11:10–11:15 мужчына адчуў сябе дрэнна і ўпаў. Яму была аказана дапамога і адноўлены пульс, але пазней медыкі канстатавалі смерць. Следчы камітэт праводзіць праверку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 onliner.by

  2. edited

    Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з беларускімі цыгарэтамі Ён прыляцеў з боку Беларусі і пераносіў 1 тыс. пачкаў цыгарэт NZ Gold. Для яго перахопу выкарысталі антыдронавае абсталяванне. Цыгарэты былі ў кардонных скрынках з лагатыпамі гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Кошт кантрабанднага грузу ацэнены ў 5 510 еўра. Па факце распачатая адміністрацыйная вытворчасць. З пачатку 2026 года літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 55 дронаў з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі. Для параўнання, за ўвесь 2025 год было перахоплена 59 такіх беспілотнікаў, а ў 2024-м — 54. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ

  3. edited

    Мытня распачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Аўстрыі, які вёз з Літвы какаін Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць грамадзяніна Аўстрыі, у якога на беларуска-літоўскай мяжы выявілі какаін. Мужчына заязджаў у Беларусь праз пункт пропуску Каменны Лог рэйсавым аўтобусам Каўнас — Мінск. Ён праходзіў праз зялёны калідор і заявіў, што не мае тавараў, забароненых да ўвозу або тых, што падлягаюць дэклараванню. Падчас дагляду на яго адрэагаваў службовы сабака. У выніку мытнікі знайшлі ў пакеце з цукеркамі два скруткі з палімернага матэрыялу са спрасаваным рэчывам белага колеру. Экспертыза пацвердзіла, што гэта какаін. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДМК

  4. З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.072 НКА — Lawtrend З 2020 года да канца жніўня 2026-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.072 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend. “Асобна працягваецца прымусовая ліквідацыя рэлігійных арганізацый, якія не прайшлі абавязковую перарэгістрацыю да 5 ліпеня 2025 года”, — гаворыцца ў аглядзе. ☝️Канстатуецца, што ў жніўні працягнуліся не толькі “прымусовая і самастойная ліквідацыя некамерцыйных арганізацый“, але і “крымінальны і адміністрацыйны пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, прызнанне інфармацыйных рэсурсаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі“, а таксама розныя формы ціску на беларускіх актывістаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN

  5. Міліцыя затрымала п’янага кіроўцу ў Маладзечанскім раёне — для гэтага давялося страляць па колах МУС адзначае, што кіроўца мікрааўтобуса “Фольксваген” не адрэагаваў на сігнал супрацоўнікаў міліцыі аб спыненні і працягнуў рух. Пасля гэтага пачаўся пераслед. “Парушальнік не рэагаваў на неаднаразовыя патрабаванні інспектараў і спрабаваў уцячы. Міліцыянеры прынялі рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі”, — гаворыцца ў паведамленні. За стырном аўтамабіля знаходзіўся 39-гадовы мясцовы жыхар. Медыцынскі агляд паказаў у яго 1,4 праміле алкаголю. Заяўляецца, што мужчына будзе пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў і аштрафаваны на 200 базавых велічынь. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: МУС / "Позірк"

  6. 26-гадовая кіроўца загінула ў ДТЗ у Аршанскім раёне Аварыя здарылася 6 верасня каля 14 гадзін паблізу вёскі Грышаны, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовая кіроўца аўтамабіля “Сітраен” пры здзяйсненні абгону не справілася з кіраваннем, дапусціла занос, з’ехала ў кювет і загінула. ☝️У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5%, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8%, траўмаваных — на 8,4%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДАІ Віцебскай вобласці

  7. edited

    Жыхарцы Мінска прад'яўлена абвінавачанне ў парушэнні ПДР, праз якое пацярпела 11-гадовая дзяўчынка 35-гадовай жыхарцы Мінска прад'яўлена абвінавачанне ў "парушэнні ПДР, якое прывяло па неасцярожнасці да прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання" ў рамках справы аб аварыі, у якой пацярпела дзіця, вынікае з паведамлення Следчага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, днём 12 сакавіка жанчына за рулём “БМВ“ пры павароце з пр. Незалежнасці на вул. Жасмінавую выехала на тратуар і збіла 11-гадовую дзяўчынку. Аўтамабіль наехаў на ганак адміністрацыйнага будынку і перакуліўся. ☝️Як высветлілася, кіроўца адчула сябе дрэнна за стырном, але, як адзначыў СК, “не спыніла транспартны сродак, а працягнула рух, у выніку чаго праз некалькі секунд страціла прытомнасць, што прывяло да выезду на тратуар“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

  8. edited

    Грамадзянін Літвы вёз у Беларусь беспілотнік — апарат канфіскавалі на мяжы, уладальніку пагражае штраф БПЛА полацкія памежнікі знайшлі ў 32-гадовага грамадзяніна Літвы, які на легкавіку перасякаў мяжу Беларусі з боку Латвіі у пункце пропуску Грыгароўшчына, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. "У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за незаконны ўвоз БПЛА <...>, — гаворыцца ў паведамленні. — Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь. Беспілотны лятальны апарат канфіскаваны супрацоўнікамі мытні". 25 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў", які ўводзіць забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю БПЛА на тэрыторыі краіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба ДПК

  9. На першых біржавых таргах тыдня патаннелі долар, еўра і юань 📉 Курс долара знізіўся да 3,0665 рубля (-0,29%), еўра — да 3,562 (-0,51%), юаня — да 4,5903 рубля за 10 (-0,29%). 📈 Расійскі рубель вырас да 3,5714 за 100 (+0,15%). ☝️У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,37%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

  10. edited

    BelPol выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе з расійскім ВПК — яно не пад санкцыямі ТАА НВП "Кантактмодуль" працуе ў інтарэсах ваенна-прамысловага комплексу РФ, заяўляе арганізацыя BelPol. Прадпрыемства, як заяўляе BelPol, актыўна працуе ў інтарэсах ваенна-прамысловага комплексу РФ, у прыватнасці такіх заказчыкаў, як пензенскі "Радыёзавод", маскоўскія "Абарончыя сістэмы", "КБ Кунцава", "Расабаронэкспарт", Омскі НДІ прыборабудавання, "Ізумруд" з Уладзівастока. ☝️Расследавальнікі заявілі, што сярод камплектуючых, якія выкарыстоўвае прадпрыемства, "маецца салідны працэнт" электронікі і матэрыялаў амерыканскага і еўрапейскага паходжання. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт прадпрыемства

  11. На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 29 грамадзян Беларусі Больш за 190 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў з 31 жніўня па 6 верасня, вынікае з інфармацыі Памежнай аховы гэтай краіны. Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 29 грамадзян Беларусі (Украіны — 44 добраахвотна і 40 прымусова, Грузіі — 10 добраахвотна і 3 прымусова, Калумбіі — 4 прымусова). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

  12. ДГБ Літвы прызнаў пагрозай нацбяспецы 22 грамадзян Беларусі, якія працавалі ў тэхнакампаніі Паводле інфармацыі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, дазвол на жыхарства ў Літве гэтых людзей ануляваны. Усе яны высланыя з краіны з забаронай на вяртанне, а таксама на ўезд у Шэнгенскую зону тэрмінам на 5 гадоў. Заяўлена, што гэтыя беларускія грамадзяне працавалі ў кампаніі, якая ўдзельнічала ў праекце Агенцтва па касмічнай праграме Еўрапейскага саюза і “махлярскім шляхам завалодала” амаль 500 тыс. еўра. ☝️Падчас расследавання, арганізаванага Еўрапейскай пракуратурай, было высветлена, што “кампанія хавала сувязі з вайсковай прамысловасцю Расіі і Беларусі, якая знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя на старонцы ДГБ Літвы ў "Фэйсбуку"

  13. edited

    Зараз няма прыкметаў падрыхтоўкі Беларусі да ўступлення ў вайну — начальнік ГУР Мінабароны Украіны Украінскія вайскоўцы сочаць за "спробамі кіраўніцтва Расіі непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну", заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчанка ў інтэрв'ю агенцтву "Укрінфарм". "Нам вядома, што Масква імкнецца выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю і ваенныя рэсурсы для пашырэння геаграфіі баявых дзеянняў супраць Украіны, — сказаў ён. — Аднак на сённяшні дзень прыкметаў падрыхтоўкі Беларусі да ўступлення ў вайну супраць Украіны няма". ☝️24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі даў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а затым цягам некалькіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Паводле звестак расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы актыўна дапамагаюць расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Алег Івашчанка. Архіўнае фота: "Укрінфарм"

  14. Колькасць бязвізавых наведвальнікаў Беларусі з еўрапейскіх краін працягвае зніжацца Ад 31 жніўня да 6 верасня ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4.656 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржпагранкамітэта. Для параўнання: з 3 па 9 жніўня ў бязвізавым парадку ў краіну ўехала 7.344 такіх госця, з 10 па 16 жніўня — 7.213, з 17 па 23 жніўня — 6.267, з 24 па 30 жніўня — 4.776. 9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі або далучыліся да іх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта

  15. Пры распрацоўцы самалёта “Асвей” Беларусь адказвае за “асобныя элементы, вузлы, агрэгаты” — Мінпрамгандлю РФ У праекце па стварэнні паветранага судна “Асвей” Расія адказвае за “распрацоўку рабочай канструктарскай дакументацыі і самалёта ў цэлым”, заявіў агенцтву ТАСС намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Генадзь Абраменкаў. “У той жа час да праекта прыцягнутыя беларускія распрацоўшчыкі, якія будуць удзельнічаць у распрацоўцы і вырабе асобных элементаў, вузлоў, агрэгатаў ды іншых кампанентаў самалёта”, — сказаў чыноўнік. ☝️На сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Дзянісам Мантуравым 25 жніўня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка паказаў на наяўнасць “нейкіх непаразуменняў” у праекце па стварэнні самалёта “Асвей”. 24 жніўня міністр прамысловасці і гандлю РФ Антон Аліханаў паведаміў журналістам, што Расія і Беларусь знаходзяцца на этапе ўзгаднення магчымых дадатковых выдаткаў на праект. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Меркаваны выгляд самалёта "Асвей". Ілюстрацыя: сайт 558-га авіярамонтнага завода

  16. За тыдзень у міліцыю паступіла больш за 2,2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў Каля 100 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, заявіла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 1 верасня ў міліцыю паступіла больш за 2,2 тысячы паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана дзевяць кур’ераў, у іх канфіскавана не менш за 53 тыс. рублёў. ☝️Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: freepik.com / magnific.com

  17. Лукашенко рассчитывает на развитие сотрудничества с Бразилией, власти которой заинтересованы в белорусских удобрениях Бразилия утвердилась “в качестве одного из авторов глобальной повестки дня, находясь в авангарде усилий по обеспечению устойчивого развития, сохранению окружающей среды и переходу к чистой энергии“, заявил Александр Лукашенко, поздравляя граждан этой страны и президента Луиса Инасиу Лулу да Силву с Днем Независимости. По словам поздравителя, которые приводит его пресс-служба, Беларусь и Бразилию объединяет “многолетнее плодотворное сотрудничество в торгово-экономической, аграрной, научно-технической и культурной сферах“. Бразилия исторически являлась одним из основных импортеров белорусских калийных удобрений. Из-за введенных против режима Лукашенко западных санкций поставки этой продукции затруднились. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Бразилиа — столица Бразилии. Иллюстративное фото: wikimedia.org

  18. Процесс по делу умершего в 1990 году Буглая, обвиняемого в “геноциде белорусского народа“, начнется 7 сентября Как следует из сообщения пресс-службы Верховного суда, до мая 1944 года мужчина “возглавлял так называемый боевой добровольческий батальон имени Буглая и, будучи белорусом, уничтожал свой народ“. Заявлено, что на территориях Гомельской, Минской и Могилевской областей Буглай “под предлогом связи с советскими партизанами организовывал и совершал карательные операции и преступные акции“.Это уже восьмое направленное в суд “уголовное дело в отношении нацистов и их пособников“. ☝️Тему “геноцида белорусского народа“ власти начали активно продвигать около пяти лет назад. В 2021 году был принят закон “О геноциде белорусского народа“. За его отрицание предусмотрена ответственность в виде пяти лет заключения. Независимые историки и эксперты считают, что власти используют эту тему в том числе для дискредитации оппонентов. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Tingey Injury Law Firm / unsplash.com

  19. edited

    Рост ЗВР Беларусі ў жніўні звязаны пераважна з падвышэннем сусветных цэн на золата — ЕАБР Асноўным фактарам росту золатавалютных рэзерваў Беларусі ў жніўні 2026 года стала павелічэнне кошту золата ў іх структуры — “у выніку падвышэння сусветных цэн”, гаворыцца ў новым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця. “Працягнуўся рост рэзервовых актываў у замежнай валюце, — таксама звярнулі ўвагу аналітыкі банка. — Узровень рэзерваў, што цяпер склаўся, забяспечвае пакрыццё больш як 3,2 месяца імпарту тавараў і паслуг”. Раней Нацыянальны банк прадставіў папярэднія даныя, згодна з якімі міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня склалі 15 млрд 243,3 млн долараў у эквіваленце. За мінулы месяц ЗВР выраслі на 1 млрд 47,8 млн долараў, або на 7,38%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kranite.com

  20. 9 верасня Белгідрамет прагназуе пацяпленне да 30 градусаў Згодна з прагнозам сіноптыкаў, 7 і 8 верасня, у адрозненне ад папярэдніх дзён, у асноўным без ападкаў. Ноччу халаднавата: 7 верасня — ад 5 да 11 градусаў вышэй за нуль, 8-га — ад 1 да 12, днём — адпаведна ад 16 да 22 і ад 18 да 26. 9 верасня ноччу ад 5 да 15, днём ад 22 па паўночным усходзе да 30 па паўднёвым захадзе. ☝️Верасні апошніх трох гадоў сталі найцяплейшымі ў Беларусі за перыяд пасля 1945 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  21. Older posts