Пракуратура Мінска запатрабавала ад маркетплэйса прыбраць з продажу дроны, баючыся іх выкарыстання “экстрэмістамі” Парушэннем заканадаўства аб абароце беспілотнікаў і авіямадэляў палічыла наяўнасць такіх у продажы на “буйной інтэрнэт-пляцоўцы” пракуратура Мінска. Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, якая спасылаецца на службу інфармацыі сталічнай пракуратуры, на маркетплэйсе “меліся прапановы аб набыцці радыёкіраваных самалётаў, абсталяваных камерай для аэраздымкі, квадракоптара з камерай, аснашчанага інтэлектуальным абыходам перашкодаў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Генпракуратуры