У Мастоўскім раёне два браты загінулі на пажары Трагедыя здарылася раніцай 6 верасня ў вёсцы Дулеўшчына. Адзначаецца, што падчас тушэння палаючага дома супрацоўнікамі МНС выяўленыя целы мужчын (57 і 59 гадоў). “Паводле слоў суседзяў, браты пры жыцці злоўжывалі спіртнымі напоямі і сістэматычна палілі ў жылых пакоях. Цяпер разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК