За восем месяцаў МАРГ аштрафаваў аб’екты Белкаапсаюза больш чым на 18 тыс. рублёў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) за восем месяцаў 2026 года па выніках праверак аб’ектаў Белкаапсаюза наклала штрафы на суму 18,1 тыс. рублёў. Як паведамляе прэс-служба ведамства, “кантрольныя мерапрыемствы” за названы перыяд праведзеныя ў дачыненні да 194 аб’ектаў спажыўкааперацыі. Выдадзена 48 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці і 78 рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. У суды накіравана 28 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за “прапановы да рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 optominsk.by