Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Літоўская выведка не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі — дарадца прэзідэнта
Літва на дадзены момант не валодае інфармацыяй пра рост ваеннай пагрозы з боку Беларусі і не можа пацвердзіць заявы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай пра будаўніцтва новай ваеннай інфраструктуры ў краіне, заявіў галоўны дарадца прэзідэнта краіны Дэйвідас Матулёніс.
"З боку Беларусі на сённяшні дзень мы не бачым узрослай пагрозы. Так, ёсць пэўныя расійскія ваенныя аб'екты, але новых манеўраных частак, якія ўяўлялі б прамую пагрозу Літве, Латвіі або Польшчы, мы дакладна не бачым", — цытуе Матулёніса LRT.
Выведка Літвы адсочвае сітуацыю ў Беларусі і "неадкладна зверне ўвагу на магчымае засяроджванне расійскіх войскаў", сказаў ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Вільнюс. Фота: "Позірк"
edited
У Чавусах кіроўца аўтобуса асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі-паселішчы за гібель двух пешаходаў
Раённы суд прызнаў яго вінаватым у "парушэнні правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што па неасцярожнасці пацягнула смерць двух або больш асобаў".
Аварыя здарылася 16 траўня 2026 года на аўтастанцыі. Адзначаецца, што кіроўца аўтобуса, які перавозіў пасажыраў па гарадскім маршруце, прыехаў на яе "ў стомленым стане". Тады кіроўца выйшаў з аўтобуса, не заглушыўшы рухавік і не зацягнуўшы стаяначны тормаз. Аўтобус рушыў наперад і пераехаў двух пешаходаў, мужчыну і жанчыну.
Паведамляецца, што фігурант прызнаў віну і раскаяўся. Ён станоўча характарызуецца па месцы жыхарства і працы, на яго ўтрыманні малалетняе дзіця.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба МУС
edited
Ціханоўская: Лукашэнка — ваенны злачынца, ён гатовы надаваць тэрыторыю для нападу на краіны НАТО
Расія, зноў выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі, можа ўчыніць правакацыі супраць суседзяў Беларусі, якія ўваходзяць у НАТО, заявіла ў інтэрв'ю літоўскаму парталу 15min беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
"Лукашэнка ўжо з'яўляецца ваенным злачынцам. Ён знаходзіцца на баку [Уладзіміра] Пуціна. Ён гатовы надаваць нашу тэрыторыю, нашу інфраструктуру для нападу на НАТО або пагроз у адрас Паўночнаатлантычнага альянсу", — лічыць палітык.
☝️На яе думку, варта "зрабіць усё магчымае, каб беларускі народ і беларускія салдаты не былі ўцягнутыя ў вайну". Дэмлідар таксама лічыць, што ўсе намаганні НАТО павінны быць засяроджаныя на ўкраінскім кірунку, "таму што менавіта там, на палях бітваў ва Украіне, вырашаецца лёс не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: "Позірк"
edited
У жніўні тэмпература паветра ў Беларусі вагалася ад 2,6 да 40,3 градуса
Жнівень 2026 года ў Беларусі быў на 0,4 градуса цяплейшым за кліматычную норму (18,4 градуса супраць 18), паведамляе Белгідрамет у месячным аглядзе.
Адзначаецца, што такая і больш высокая сярэднямесячная тэмпература паветра ў жніўні рэгіструецца адзін раз у два-тры гады. Самы гарачы жнівень быў у 2010 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай 20,8 градуса, самы халодны — у 1987 годзе (14,3).
☝️Максімальнага значэння (40,3) тэмпература паветра дасягнула 6 жніўня ў Мазыры, што стала рэкордам для апошняга месяца лета. Абнавіліся месячныя рэкорды таксама ў Лельчыцах (39,6), Жыткавічах (38,9), Васілевічах (38,6), Пінску (38,3), на станцыі Палеская ў Лунінецкім раёне (37,8), у Брэсце (37,6), Пружанах (36).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 4 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Дыскусія "Гэта ўжо мая краіна? Гэта яшчэ мая краіна?" у Нойбрандэнбургу (Regionalbibliothek, Marktplatz 1, 19:00)
▪️Выстава "Petroleum" у Гомелі (галерэя Вашчанкі, вул. Карповіча, 4, 17:00)
▪️Выстава "Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны" ў Мінску (галерэя "Арцель", пр-т Незалежнасці, 58/1-6, 12:00)
▪️Выстава "Жыць жыццё" ў Віцебску (Ратуша, вул. Леніна, 36, 10:00)
▪️Беларускае кіно ў Вільні "Лебядзіная песня Фёдара Азёрава (кінатэатр "Скальвія", A. Goštauto g. 2, 18:00)
▪️Вечарына "Łaski. BEZ" у Варшаве (Klub SPATiF, Aleje Ujazdowskie 45, 22:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 3 верасня:
✈️ Пасля папярэджання Зяленскага пра небяспеку палётаў над РФ "Белавія" абвясціла аб пашырэнні супрацоўніцтва з расійскай авіякампаніяй
🌟 Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 7,38%
☝🏻Ціханоўская заклікала Літву зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў Савеце ЕС
🇱🇹 Спікер Сейма Літвы не бачыць падстаў для змякчэння санкцый супраць Беларусі
💶 Замежныя валюты даражэюць другія таргі запар
📷 Сацсеткі, Закат над Мінскім морам.
edited
Минск хочет сотрудничать с Багдадом в сфере безопасности и восстановлении энергосистемы
“Возможности восстановления белорусско-иракского взаимодействия“ обсуждены 1 сентября в Багдаде при вручении послом Беларуси в Турции и в Ираке (по совместительству) Анатолием Глазом копий верительных грамот министру иностранных дел этого государства Фуаду Хусейну.
Как отмечает пресс-служба МИД Беларуси, речь шла о возобновлении работы двусторонней комиссии по экономическому сотрудничеству, а также “проведении консультаций между внешнеполитическими ведомствами, интенсификации контактов деловых кругов двух стран и завершении процессов согласования ряда проектов межправительственных соглашений”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 ОНТ
Пяць банкаў паведамілі пра змены для кліентаў
Пяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, абвясцілі пра змены ва ўмовах абслугоўвання і новыя магчымасці для кліентаў.
"БелВЭБ" з 1 кастрычніка павышае тарыфы за карыстанне банкаўскімі сейфамі. "Белаграпрамбанк" прыпыніў афармленне ўкладу "Капілка" ў рублях, доларах і еўра, пры гэтым раней заключаныя дамовы працягваюць дзейнічаць.
"Неа Банк Азія" з 21 верасня ўводзіць плату за папяровыя выпіскі і прагляд міні-выпіскі ў банкаматах, а таксама змяняе кошт абслугоўвання картак CashYou.
"Сбер Банк" спрасціў папаўненне рахункаў на крыптаплатформах — цяпер гэта можна рабіць непасрэдна з банкаўскай карткі.
"Цэптэр Банк" пачаў выпускаць віртуальныя карткі Zepter Virtual Visa і "Белкарт Віртуал", якімі можна аплачваць тавары і паслугі ў інтэрнэце.
✅ Падрабязнасці
📷https://aif.by
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Лукашэнка патрабуе паляпшаць фізпадрыхтоўку школьнікаў, але кантэкст гэтай ініцыятывы паказальны: яго перадусім непакоіць якасць “кантынгенту”, які прыйдзе ў войска.
У беларускай школе разам з фізічнай падрыхтоўкай усё больш актыўна ідзе мілітарызацыя і ідэалагізацыя. Сілавікі становяцца частымі гасцямі на школьных мерапрыемствах, дзеці ўдзельнічаюць у ваенна-патрыятычных гульнях, дзесяцікласнікаў адпраўляюць на вучэбна-палявыя зборы, а з новага навучальнага года яны будуць вучыцца кіраваць беспілотнікамі.
Праблема, аднак, не ў тым, што школьнікаў вучаць пэўным ваенным або медыцынскім навыкам. Пытанне ў тым, якія каштоўнасці стаяць за гэтай падрыхтоўкай. У адрозненне ад многіх заходніх прыкладаў, дзе падобныя праграмы могуць быць добраахвотнымі і арыентаванымі на крытычнае мысленне, у Беларусі школьная адукацыя ўсё больш працуе на фармаванне паслухмянага “кантынгенту”.
Як беларуская школа ператвараецца ў інструмент падрыхтоўкі “кантынгенту” для рэжыму і чаму галоўная праблема — не аўтамат, а адсутнасць свабоды выбару і мыслення — у матэрыяле палітычнага аналітыка Аляксандра Класкоўскага для @pozirkonline.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
edited
Упрощаются условия деятельности в сфере энергосбережения
В Беларуси упрощаются процедуры в сфере энергосбережения, следует из постановления правительства, подписанного 3 сентября премьер-министром Александром Турчиным.
Как сообщает пресс-служба Совмина, “пересматриваются подходы“ к нормированию расхода топливно-энергетических ресурсов (ТЭР), упрощается административное взаимодействие в сфере.
Департамент по энергоэффективности Госстандарта будет устанавливать соответствующие нормы для юридических лиц с годовым потреблением ТЭР 50 тыс. т условного топлива и более, а также с потреблением менее 300 т условного топлива, имеющих источники тепловой энергии мощностью 0,5 Гкал/ч и более (нормы устанавливаются только для этих источников).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 vbrest.by
edited
Далёкі Усход Расіі зацікаўлены ў беларускім паліве і тэхніцы на газе
Беларусь мае намер удзельнічаць у развіцці інфраструктуры Далёкага Усходу Расіі і праектах, звязаных з Паўночным марскім шляхам. Пра гэта заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты па выніках сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу расійскіх рэгіёнаў у рамках Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку 3 верасня.
Паводле Крутога, беларускія кампаніі могуць далучыцца да будаўніцтва партовай інфраструктуры і іншых праектаў у рэгіёне. Ён таксама адзначыў зацікаўленасць расійскіх рэгіёнаў у беларускім паліве і тэхніцы, якая працуе на газе.
"Некалькі губернатараў прапанавалі нам паўдзельнічаць у будаўніцтве партовай інфраструктуры. А беларускім кампаніям, беларускім рэзідэнтам прапанавана засталбіць месца на Паўночным марскім шляху. Гэта вельмі цікавая тэма",
— сказаў чыноўнік.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belarus-news.by
edited
В Клайпеде при перегрузке нелегальных сигарет задержан белорус, он под арестом
О задержании 48-летнего гражданина Беларуси при перегрузке крупной партии нелегальных сигарет сообщила Служба охраны государственной границы (СОГГ) при МВД Литвы.
Инцидент произошел днем 28 августа в северной части Клайпеды. Сотрудники отдела криминальной разведки пограничной команды береговой охраны СОГГ обратили внимание, что из зарегистрированного в Польше грузовика MAN с полуприцепом в грузовик Scania с датскими номерами “с помощью ручного погрузчика перегружали поддоны с коробками“.
Всего обнаружено 448 коробок с 224 тыс. пачек сигарет без акцизных марок. Среди них было 144 тыс. пачек Winston Slender, 48 тыс. Marlboro, 16 тыс. Marlboro Gold и 16 тыс. Prince Red. Стоимость груза, включая все подлежащие уплате в Литве налоги, оценена почти в 1,4 млн евро.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 vsat.lrv.lt
edited
Россия вернула в Беларусь 750 кг мясной и молочной продукции без документов
О пресечении незаконного перемещения в общей сложности 750 кг готовой мясной и молочной продукции, которая перевозилась из Беларуси, сообщило 3 сентября Северо-Западное управление Федеральной службы РФ по ветеринарному и фитосанитарному надзору (Россельхознадзор).
Продукцию выявили с 20 по 27 августа в деревне Лобок на российско-белорусском участке границы в Псковской области.
Инспекторы установили, что на партии молока и колбасных изделий не было ветеринарных сопроводительных документов, подтверждающих происхождение и безопасность продукции. Товары перевозились без холодильного оборудования.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 https://avtoperevozki-msk.ru
edited
С начала года в АПК сгорело или пострадало от огня 34 единицы техники
Очередное возгорание зафиксировано на объекте агропромышленного комплекса, следует из опубликованной 3 сентября суточной сводки Министерства по чрезвычайным ситуациям.
Кроме того, в последнее время МЧС информировало и о других происшествиях на объектах АПК.
Так, 31 августа в результате горения скирды соломы в поле возле агрогородка Велетин Хойникского района (Гомельская область) было уничтожено 5 тонн соломы в рулонах.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 https://sudexpert.gov.by/
edited
МУС удакладніла склад "экстрэмісцкага фарміравання" "Наш дом"
МУС дадало ў спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў" пяць чалавек, датычных да арганізацыі "Наш дом": Вольгу Карач, Сяргея Спарыша, Вячаслава Андрэева, Кацярыну Мамінаву і Вікторыю Лайкову.
Арганізацыя была ўнесеная ў пералік яшчэ 4 траўня 2022 года, але тады ведамства не называла канкрэтных асоб. Карач узначальвала Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў "Наш дом" (Вільнюс).
У ліпені 2024-га яна завочна атрымала 12 гадоў па справе "Форума дэмакратычных сіл Беларусі". Былы палітзняволены Спарыш быў вызвалены ў верасні 2025-га і высланы ў Літву.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
У рамках праверкі баявой гатоўнасці МУС адпрацуе сцэнарый прарыву беларускай мяжы на пазадарожніках
На праверцы баявой гатоўнасці, якая закранула 7-ю спецбрыгаду ўнутраных войскаў, сілавікі адпрацуюць шэраг уводных на Віцебшчыне. Адна з іх — пошук "невядомых з заплечнікамі" ў Лёзне і Дуброўне з прыцягненнем спецназа "Віцязь" і "Рысь". Яшчэ паводле сцэнарыю, двое зламыснікаў на пазадарожніках без знакаў маюць намер прарваць дзяржаўную мяжу.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на нарадзе заявіў, што мэта праверкі — "выяўленне праблемных зон" і ацэнка гатоўнасці да дзеянняў у асаблівых умовах. Ён накіраваўся інспектаваць часці Віцебскай вобласці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Amber Kipp / unsplash.com
edited
БАА: Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі ў жніўні абнавілі гадавы максімум
У жніўні 2026 года ў Беларусі прададзена 10,3 тыс. новых легкавых аўтамабіляў — на 7% больш, чым у ліпені, і на 71,6% больш, чым у жніўні 2025-га. Гэта найлепшы вынік з пачатку года. Доля айчынных вытворцаў дасягнула 68%. Самая папулярная мадэль — BELGEE X50+ (кожны шосты аўтамабіль).
Продажы электрамабіляў таксама абнавілі максімум — 3,9 тыс. (+10% да ліпеня), з пачатку года — 19 тыс. Імпартны сегмент зніжаецца, яго доля — 32%.
Кіраўнік "БЕЛДЖЫ" прапанаваў адмяніць льготы па ПДВ для электрамабіляў для збалансавання канкурэнцыі і стымулявання інвестыцый, але падкрэсліў важнасць захавання даступнасці аўто для сярэдняга класа. БАА раней адзначала ціск на айчынных вытворцаў з-за льготнага імпарту электрамабіляў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "БелДжы"
Лукашэнка даручыў узмацніць фізічную падрыхтоўку ў школах, якую фармальна ўжо ўзмацнілі
Ён таксама заклікаў не ператвараць школьнае харчаванне ў "рэстараннае меню", а проста карміць дзяцей нармальным абедам з бульбай, мясам і малаком, бо ў некаторых сем'ях за харчаваннем не сочаць.
З 1 верасня школьнае харчаванне падаражэла на 5%. Раней у Мінадукацыі заявілі, што трэці ўрок фізкультуры цяпер будзе накіраваны на падрыхтоўку да нарматываў, а не на гульні. На 1 верасня ў Беларусі працуе 2,6 тыс. школ з 1 млн 25 тыс. вучняў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Сайт СШ № 67 у Гомелі
У вучэннях АДКБ у Беларусі возьмуць удзел разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў
У камандна-штабных вучэннях з Міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства-2026", якія пройдуць у Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка, возьмуць удзел разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў.
Таксама задзейнічаюць падраздзяленні авіяцыі, інжынерных войскаў, медыцынскі атрад, падраздзяленні МНС, унутраных войскаў і АМАП.
Адначасова пройдуць вучэнні "Бар'ер-2026" па ліквідацыі біялагічных пагроз. Яны адбудуцца на палігонах Лосвіда (Віцебскі раён) і Старадарожскі (Мінская вобласць). Раней заяўлялася, што на вучэннях будуць адпрацоўваць абарону ад дронаў.
З пачатку года ў Беларусі прайшлі дзясяткі ваенных вучэнняў, яны ператварыліся ў безупынны працэс з акцэнтам на вопыт вайны ва Украіне і супрацьдзеянне БПЛА.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Ваен ТБ"
edited
Замежныя валюты даражэюць другія таргі запар
Усе асноўныя замежныя валюты, як і напярэдадні, падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 верасня 2026 года.
Каціроўка долара вырасла да 3,0792 рубля (+0,34%; +0,0105), што з'яўляецца рэкордам пасля 14 верасня 2025 года (3,0818).
Еўра падаражэў да 3,5745 (+0,54%; +0,0193), юань — да 4,6064 за 10 (+0,42%; +0,0193), расійскі рубель — да 3,5554 за 100 (+0,02%; +0,0008).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 JustStartInvesting / unsplash.com