Ціханоўская: Лукашэнка — ваенны злачынца, ён гатовы надаваць тэрыторыю для нападу на краіны НАТО Расія, зноў выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі, можа ўчыніць правакацыі супраць суседзяў Беларусі, якія ўваходзяць у НАТО, заявіла ў інтэрв'ю літоўскаму парталу 15min беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. "Лукашэнка ўжо з'яўляецца ваенным злачынцам. Ён знаходзіцца на баку [Уладзіміра] Пуціна. Ён гатовы надаваць нашу тэрыторыю, нашу інфраструктуру для нападу на НАТО або пагроз у адрас Паўночнаатлантычнага альянсу", — лічыць палітык. ☝️На яе думку, варта "зрабіць усё магчымае, каб беларускі народ і беларускія салдаты не былі ўцягнутыя ў вайну". Дэмлідар таксама лічыць, што ўсе намаганні НАТО павінны быць засяроджаныя на ўкраінскім кірунку, "таму што менавіта там, на палях бітваў ва Украіне, вырашаецца лёс не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: "Позірк"