У Чавусах кіроўца аўтобуса асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі-паселішчы за гібель двух пешаходаў Раённы суд прызнаў яго вінаватым у "парушэнні правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што па неасцярожнасці пацягнула смерць двух або больш асобаў". Аварыя здарылася 16 траўня 2026 года на аўтастанцыі. Адзначаецца, што кіроўца аўтобуса, які перавозіў пасажыраў па гарадскім маршруце, прыехаў на яе "ў стомленым стане". Тады кіроўца выйшаў з аўтобуса, не заглушыўшы рухавік і не зацягнуўшы стаяначны тормаз. Аўтобус рушыў наперад і пераехаў двух пешаходаў, мужчыну і жанчыну. Паведамляецца, што фігурант прызнаў віну і раскаяўся. Ён станоўча характарызуецца па месцы жыхарства і працы, на яго ўтрыманні малалетняе дзіця. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба МУС