Лукашэнка даручыў узмацніць фізічную падрыхтоўку ў школах, якую фармальна ўжо ўзмацнілі Ён таксама заклікаў не ператвараць школьнае харчаванне ў "рэстараннае меню", а проста карміць дзяцей нармальным абедам з бульбай, мясам і малаком, бо ў некаторых сем'ях за харчаваннем не сочаць. З 1 верасня школьнае харчаванне падаражэла на 5%. Раней у Мінадукацыі заявілі, што трэці ўрок фізкультуры цяпер будзе накіраваны на падрыхтоўку да нарматываў, а не на гульні. На 1 верасня ў Беларусі працуе 2,6 тыс. школ з 1 млн 25 тыс. вучняў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сайт СШ № 67 у Гомелі