Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

☝️“Аналітыка ад Позірку”. Лукашэнка патрабуе паляпшаць фізпадрыхтоўку школьнікаў, але кантэкст гэтай ініцыятывы паказальны: яго перадусім непакоіць якасць “кантынгенту”, які прыйдзе ў войска. У беларускай школе разам з фізічнай падрыхтоўкай усё больш актыўна ідзе мілітарызацыя і ідэалагізацыя. Сілавікі становяцца частымі гасцямі на школьных мерапрыемствах, дзеці ўдзельнічаюць у ваенна-патрыятычных гульнях, дзесяцікласнікаў адпраўляюць на вучэбна-палявыя зборы, а з новага навучальнага года яны будуць вучыцца кіраваць беспілотнікамі. Праблема, аднак, не ў тым, што школьнікаў вучаць пэўным ваенным або медыцынскім навыкам. Пытанне ў тым, якія каштоўнасці стаяць за гэтай падрыхтоўкай. У адрозненне ад многіх заходніх прыкладаў, дзе падобныя праграмы могуць быць добраахвотнымі і арыентаванымі на крытычнае мысленне, у Беларусі школьная адукацыя ўсё больш працуе на фармаванне паслухмянага “кантынгенту”. Як беларуская школа ператвараецца ў інструмент падрыхтоўкі “кантынгенту” для рэжыму і чаму галоўная праблема — не аўтамат, а адсутнасць свабоды выбару і мыслення — у матэрыяле палітычнага аналітыка Аляксандра Класкоўскага для @pozirkonline. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

Views over time

02004003 Sep 16:3212 Nov 01:434013 Sep 16:32: 0 views12 Nov 01:43: 401 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Sep 2026, 16:320
12 Nov 2026, 01:43401

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.