Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

У жніўні тэмпература паветра ў Беларусі вагалася ад 2,6 да 40,3 градуса Жнівень 2026 года ў Беларусі быў на 0,4 градуса цяплейшым за кліматычную норму (18,4 градуса супраць 18), паведамляе Белгідрамет у месячным аглядзе. Адзначаецца, што такая і больш высокая сярэднямесячная тэмпература паветра ў жніўні рэгіструецца адзін раз у два-тры гады. Самы гарачы жнівень быў у 2010 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай 20,8 градуса, самы халодны — у 1987 годзе (14,3). ☝️Максімальнага значэння (40,3) тэмпература паветра дасягнула 6 жніўня ў Мазыры, што стала рэкордам для апошняга месяца лета. Абнавіліся месячныя рэкорды таксама ў Лельчыцах (39,6), Жыткавічах (38,9), Васілевічах (38,6), Пінску (38,3), на станцыі Палеская ў Лунінецкім раёне (37,8), у Брэсце (37,6), Пружанах (36). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

Views over time

02004004 Sep 07:0312 Nov 01:433744 Sep 07:03: 0 views12 Nov 01:43: 374 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Sep 2026, 07:030
12 Nov 2026, 01:43374

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.