У вучэннях АДКБ у Беларусі возьмуць удзел разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў У камандна-штабных вучэннях з Міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства-2026", якія пройдуць у Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка, возьмуць удзел разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў. Таксама задзейнічаюць падраздзяленні авіяцыі, інжынерных войскаў, медыцынскі атрад, падраздзяленні МНС, унутраных войскаў і АМАП. Адначасова пройдуць вучэнні "Бар'ер-2026" па ліквідацыі біялагічных пагроз. Яны адбудуцца на палігонах Лосвіда (Віцебскі раён) і Старадарожскі (Мінская вобласць). Раней заяўлялася, што на вучэннях будуць адпрацоўваць абарону ад дронаў. З пачатку года ў Беларусі прайшлі дзясяткі ваенных вучэнняў, яны ператварыліся ў безупынны працэс з акцэнтам на вопыт вайны ва Украіне і супрацьдзеянне БПЛА. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Ваен ТБ"