Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Каардынацыйная рада сфармавала дэлегацыю ў Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы КР адзначае, што галасаванне за склад дэлегацыі было рэйтынгавым. Першыя тры з васьмі кандыдатаў увайшлі ў асноўны склад: экс-дыпламат Ірына Халопіца, Юрый Губарэвіч (кааліцыя Латушкі і Рух "За Свабоду") і Аляксандра Дойніч (фракцыя "Наступ"). Іх намеснікамі сталі кандыдаты, якія занялі наступныя тры месцы: былы муніцыпальны дэпутат у Германіі, прадстаўнік "народных амбасад" Міхаіл Рубін ("Хопіць баяцца"), Аляксандр Лапко ("Наступ") і Анастасія Свіркова ("Еўрапейскі выбар"). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belarus-nau.org

  2. После наводнения в Непале пропала туристка из Беларуси, МИД рекомендует “учитывать обстановку“ в регионе при поездках Туристка из Беларуси числится среди пропавших без вести в результате произошедшего 26 августа наводнения в Непале, сообщают госСМИ со ссылкой на белорусское посольство в Индии. Подробности “уточняются“. МИД Беларуси 27 августа распространил заявление в связи с тем, что “на границе Непала и Китая произошли разрушительное наводнение и сход оползней, вызванные землетрясением и аномальными ливнями“. “Сошедший массив перекрыл русло реки Бхоте-Коси. Природная катастрофа повлекла за собой многочисленные человеческие жертвы и масштабные разрушения“, — отметило ведомство. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 tochka.by

  3. edited

    Яшчэ 16 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, вынікае з сумеснай заявы беларускіх праваабарончых арганізацый ад 27 жніўня. Гэта тычыцца Рамана Басалая, Максіма Бялькевіча, Дзяніса Галу́бева, Віктара Гурына, Вадзіма Жэрабілава, Дзмітрыя Замiрава, Максіма Купрэйчыка, Вікторыі Ляўкоўскай, Валерыя Мельнікава, Ларысы Новікавай, Алены Аршанскай, Андрэя Слясарэнкі, Генадзя Тарынскага, Юрыя Філяменкі, Паліны Фраловай і Аляксандра Чуковіча. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  4. edited

    Лукашэнка паляцеў да Пуціна абмеркаваць "забеспячэнне бяспекі" Аляксандр Лукашэнка "накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю", паведаміла яго прэс-служба. Запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яны абмяркуюць "ключавыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва", актуальныя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, а таксама "тэматыку забеспячэння бяспекі". Таксама адбудзецца сустрэча з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва і рэалізацыя кааперацыйных праектаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Тэлеграм-канал "Пул Першага"

  5. edited

    "Аналітыка ад Позірку". Каля 500 працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якіх улады называюць "нядбайнымі", "п'яніцамі" і "лайдакамі", прызвалі на вайсковыя зборы. 170 з іх ужо накіравалі "абараняць мяжу" з Украінай. ☝🏻Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што пасля перападрыхтоўкі гэтыя людзі добра сябе паказваюць і ўжо выконваюць задачы на паўднёвай мяжы. Пры гэтым не зразумела, на якой прававой падставе людзей караюць за працоўныя парушэнні адпраўкай у войска. Паводле палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, гісторыя з "алкашамі" ў спецназе выглядае абсурдна, але для чыноўнікаў і вайскоўцаў стала рэальнай праблемай. Чытайце, што адбываецца, у матэрыяле для @pozirkonline 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  6. edited

    Сваякі апазналі целы двух альпіністаў, якія загінулі на піку Курумды Сваякі апазналі целы двух альпіністаў, якія загінулі на піку Курумды ў Кыргызстане, паведаміла УУС Ошскай вобласці. Загінулымі аказаліся 43-гадовы грамадзянін Беларусі Максім Палянскі і 37-гадовы грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў. Трэці ўдзельнік групы, 60-гадовы беларус Мікалай Свірыдаў, пакуль не знойдзены. 26 жніўня пошукава-выратавальныя работы былі прыпыненыя на нявызначаны тэрмін праз каменныя абвалы і лавіны. Выратавальнікаў эвакуявалі верталётам у Ош. Група ў поўным складзе паднялася на пік Курумды 1 жніўня, а на наступны дзень апошні раз выйшла на сувязь. Да аўтамабіля, які чакаў альпіністаў 4 жніўня, яны не прыйшлі. У выпадку з'яўлення інфармацыі пра магчымае месца знаходжання Свірыдава пошукавая аперацыя будзе працягнутая. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сацсеткі

  7. Глава Погранохраны Латвии: Мы ждем следующий тоннель под границей, есть информация, что роют Подземные тоннели на из Беларуси в Латвию для нелегального пересечения границы были построены с ведома белорусских служб. Такое допущение в эфире Латвийского радио (общественный вещатель LSM) сделал начальник Государственной пограничной охраны страны Гунтис Пуятс. По его словам, в Литве на данный момент обнаружено 12 тоннелей для мигрантов, в его стране — два. При этом Пуятс не исключил, что в будущем на границе могут быть найдены новые подземные ходы: “Я бы сказал, что мы ждем следующий тоннель. Есть информация, что роют. Это вопрос времени“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Aleksejs Dunda / lsm.lv

  8. На военные сборы призвано 500 работников АПК, это не пьяницы, к ним нет претензий — Лукашенко Около 500 работников, которых местные власти сочли “нерадивыми“, призвано на военные сборы, следует из слов Александра Лукашенко 27 августа на совещании по вопросам социально-экономического развития. “Некоторые так — “хи-хи, ха-ха“ — восприняли, когда я сказал на селекторном совещании: нерадивых, алкашей и прочих, нежелающих работать на земле в уборку, — на “фронт“. В армию, в силы специальных операций, на границу“, — цитирует Лукашенко его пресс-служба. Он “предполагал, что таких людей могут быть тысячи“. Ссылаясь на министра обороны Виктора Хренина, Лукашенко сказал, что это не “пьяницы“, к ним “нет никаких претензий“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 пресс-служба Минобороны

  9. edited

    У суд накіравана справа аб фіктыўным залічэнні ў ВНУ Віцебска амаль ста чалавек Згодна з матэрыяламі справы, не менш за 95 чалавек было фіктыўна залічана ў ВНУ "ў выніку супрацьпраўных дзеянняў на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў". Былы рэктар ВНУ з ліпеня 2020 года па верасень 2023-га "аддаваў падначаленым незаконныя ўказанні з мэтай стварыць бачнасць выканання кантрольных лічбаў прыёму", гаворыцца ў рэлізе Генпракуратуры. ☝️Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй. За больш чым 30 гадоў карупцыя так і не была пераможана. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Генпракуратура

  10. edited

    Поголовье крупного рогатого скота за год уменьшилось на 3,4% На 1 августа 2026 года оно составило 3.831.054 головы — на 3,4% меньше, чем на аналогичную дату 2025-го (3.965.614), свидетельствует проведенный “Позіркам“ анализ данных Белстата. Негативная динамика отмечена во всех регионах. ☝️Лукашенко был избран президентом в июле 1994 года. На начало 1995-го поголовье КРС в стране составляло 5 млн 403,3 тыс. Таким образом, за годы его правления поголовье уменьшилось более чем на четверть (-29,1%). ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Минсельхозпрод

  11. Астапенка абраны кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмсіл у ПАСЕ Уладзімір Астапенка з'яўляецца членам фракцыі “Кааліцыя Латушкі і рух “За Свабоду” ў Каардынацыйнай радзе і прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнароднай і еўрапейскай супрацы. КР зацвердзіла склад дэлегацыі для “прадстаўніцтва беларускіх нацыянальных інтарэсаў” на палях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У якасці дэлегатаў у яе таксама ўвайшлі Павел Латушка і Ксенія Луцкіна, у якасці намеснікаў — Яўген Андрэйчык, Аляксандра Мамаева і Ганна Скрыган. ☝️25 студзеня 2024 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю 2530, у якой сярод іншага пастанавіла забяспечыць удзел “прадстаўнічай дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл” у працы камітэтаў і сетак асамблеі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Уладзімір Астапенка. Архіўнае фота: прэс-служба АПК

  12. edited

    Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 📈 Каціроўка долара вырасла да 3,0341 рубля (+0,98%), еўра — да 3,5279 (+0,64%), юаня — да 4,536 за 10 (+1,11%). 📉 Расійскі рубель патаннеў да 3,5617 за 100 (-0,6%). ☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 0,5%/. У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,37%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Omid Armin / unsplash.com

  13. edited

    Праблемы ў аздараўленчых лагерах выяўленыя амаль ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці У лагерах 16 з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці зафіксаваны факты “невыканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі харчавання дзяцей”, “парушэння ўмоў захоўвання прадуктаў”, “тэхналогіі прыгатавання ежы”. Адзначаныя недахопы пры “ажыццяўленні выхаваўчага працэсу”, а таксама “ў арганізацыі працы з кадрамі”, вынікае з паведамлення Генпракуратуры. У шэрагу раёнаў таксама выяўленыя “недахопы ў дзейнасці арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў частцы тэхнічнага і санітарнага стану дзіцячых гульнявых пляцовак”. Паводле вынікаў праведзеных улетку праверак органы пракуратуры вобласці ўнеслі 33 прадстаўленні і выдалі 30 прадпісанняў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 grodnotrans.by

  14. З 2022 года стаўленне ўкраінцаў да жыхароў Беларусі пагоршылася — даследаванне Даследаванне Rating Group у жніўні паказала, што 70% рэспандэнтаў негатыўна ставяцца да беларусаў (“халодна” — 26%, “вельмі халодна” — 44%; нейтральна — 21%; “цёпла” — 7%, “вельмі цёпла” — 1%; не змаглі адказаць — 1%). Варта адзначыць, што ў жніўні 2022 года пра негатыўнае стаўленне да беларусаў заяўляла 52% апытаных (у красавіку 2022-га — 33%, 2021-га — 4%), нейтральнае — 34%, станоўчае — 10%. Беларусь, на думку апытаных украінцаў, застаецца адной з найбольш негатыўна настроеных да Украіны краін. 83% рэспандэнтаў лічыць стаўленне Беларусі да Украіны варожым. Вышэйшы гэты паказчык толькі ў Расіі — 97%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Yehor Milohrodskyi / unsplash.com

  15. Ціханоўская: Малдова паказала, што нават ва ўмовах бесперапыннага ціску нацыя здольная абараніць еўрапейскі выбар Смеласць малдаван “дае надзею беларусам”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы прэзідэнта Малдовы Маю Санду і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. “Малдова паказала, што нават ва ўмовах бесперапыннага ціску нацыя здольная абараніць сваю дэмакратыю, суверэнітэт і еўрапейскі выбар”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. ☝️14 ліпеня паведамлялася, што Малдова далучылася да прынятага месяцам раней пакета санкцый Еўрасаюза, у якім фігуруе беларуская кампанія “Ізавак”. Ціханоўская наведвала Малдову ў кастрычніку 2023 года на запрашэнне дзейнага прэзідэнта краіны Маі Санду. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сустрэча Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Малдовы Маі Санду (кастрычнік 2023 года). Архіўнае фота: прэс-служба Ціханоўскай

  16. edited

    Внедрение ИИ в системы безопасности столичного аэропорта и таможни обсуждается с китайской компанией Тему обсудили глава национального аэропорта Минск Владимир Череухин и помощник президента Nuctech Company Limited, гендиректор регионального центра по Азии и СНГ Ян Бо, сообщила пресс-служба белорусского авиатранспортного узла. Отмечается, что речь шла о перспективах применения технологий ИИ в работе досмотрового оборудования и внедрении “передовых разработок китайской компании в области обеспечения авиационной безопасности“. “Безопасность пассажиров — наш главный приоритет. Внедрение искусственного интеллекта и новейших технологий Nuctech в работу досмотровых процессов и обучение персонала на современных тренажерах позволяет нам выводить стандарты безопасности на качественно новый уровень“, — заявил Черухин. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 airport-technology.com

  17. edited

    У Брэсцкай вобласці суд аштрафаваў касметолага за незаконную медыцынскую дзейнасць дома З інфармацыі Вярхоўнага суда вынікае, што ў якасці пакаранння за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць быў прызначаны штраф 80 базавых велічынь (3.600 рублёў) і канфіскацыя атрыманага дахода у памеры 2 тыс. 837,68 рубля. Акрамя таго, касметолаг прыцягнутая да адказнасці паводле за "ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці з парушэннямі" — аштрафаваная на 100 б.в. (4.500 рублёў). У рамках гэтай часткі артыкула ў яе канфіскаваны даход у памеры 11 тыс. 227,31 рубля, а таксама 11 адзінак медыцынскіх апаратаў і прэпаратаў. Згодна з матэрыяламі справы, касметолаг больш за год аказвала паслугі па ролікава-вакуумным масажы, ін’екцыйнай мезатэрапіі, дарсанвалізацыі, ультрагукавой чыстцы твару і хімічным пілінгу — без спецыяльнага дазволу Міністэрства аховы здароўя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Look Studio / unsplash.com

  18. За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула чатыры чалавекі, усе — у Віцебскай вобласці Згодна з аператыўнай зводкай МНС, у Глыбоцкім раёне — двое загінулых, у Полацкім раёне і Віцебску — па адным. ☝️Ад пачатку года зарэгістравана гібель 364 чалавек на пажарах (на 6,12% больш, чым за такі самы леташні перыяд). Траўмавана — 462 (+16,67%), выратавана — 377 (+38,1%). Агулам ад пачатку 2026 года ў краіне адбылося 4.724 пажары (+9,1%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

  19. У суд накіраваная справа кіроўцы, які зімой сутыкнуўся з хлопчыкам на цюбінгу ва Уздзенскім раёне 57-гадоваму кіроўцу інкрымінавана парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамляе Генеральная пракуратура Згодна з матэрыяламі справы, удзень 21 лютага ў вёсцы Падсадскія абвінавачаны здзейсніў наезд на малалетняга, які з’язджаў на цюбінгу са снежнай горкі ў лесапасадцы непасрэдна ля прасёлкавай дарогі. Дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. ☝️У Беларусі кожную зіму падчас катання на цюбінгу траўмуецца значная колькасць дзяцей. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, толькі з 26 лістапада 2025 года па 23 лютага 2026-га пры катанні на цюбінгах, ледянках, санках і іншых сродках была зарэгістраваная 1.031 траўма. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com

  20. Пытанне абароны аб’ектаў ад беспілотнікаў уключанае ў парадак дня восеньскіх вучэнняў АДКБ — генсакратар вайскова-палітычнага блока Цяпер адпрацоўваюцца “магчымыя варыянты таго, як можна падзяліцца досведам выкарыстання” дронаў, “супрацьдзеяння беспілотнікам і магчымасцямі абароны ад іх”, вынікае з заявы генсакратара АДКБ Таалатбека Масадыкава ў інтэрв’ю ТАСС. “Думаю, вайскова-прамысловыя комплексы РФ, Беларусі ды іншых краін таксама адпрацоўваюць гэтыя пытанні. Вядома, усе спрабуюць навярстаць, бо вайна змянілася, формы вядзення вайны змяніліся”, — заявіў генсакратар АДКБ. І Масква, і Кіеў шырока выкарыстоўваюць беспілотнікі ў поўнамаштабнай вайне, якую Расія пачала супраць Украіны 24 лютага 2022 года, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: mil.in.ua

  21. Older posts